СМІ: Жанчына, падазраваная ў забойстве чацвярых дзяцей у Оршы, памерла ў бальніцы
16 лютага, Позірк. 36-гадовая жыхарка Оршы (Віцебская вобласць) Ірына Куранкова, падазраваная ў забойстве сваіх чацвярых дзяцей, памерла ў бальніцы, паведамляе выданне orsha.eu.
Гэтую інфармацыю “Медыязоне” пацвердзіў знаёмы сям’і.
Прычыны шпіталізацыі і смерці жанчыны не паведамляюцца.
Увечары 14 лютага Следчы камітэт паведаміў аб выяўленні ў адной з кватэр у Оршы “целаў чатырох дзяцей ва ўзросце ад 1 да 8 гадоў з прыкметамі гвалтоўнай смерці”.
Паводле папярэдняй інфармацыі, удакладнілі ў ведамстве, да таго, што адбылося, можа быць датычная 36-гадовая маці, яна затрыманая. Узбуджана крымінальная справа паводле ч. 2 арт.139 (наўмыснае супрацьпраўнае пазбаўленне жыцця іншага чалавека (забойства)) Крымінальнага кодэкса.
15 лютага адзін з праўладных тэлеграм-каналаў паведаміў, што жанчына задушыла сваіх дзяцей, пасля чаго спрабавала “ўскрыць сабе вены”.
Удакладнялася, што ўсяго ў яе шасцёра дзяцей, мужа незадоўга да забойства забралі ў лячэбна-працоўны прафілакторый, а органы сацыяльнай апекі пачалі працэс, каб забраць дзяцей з сям’і. Трагедыя адбылася на вуліцы Завадскага ў Оршы.
Генпракуратура 15 лютага пацвердзіла, што дзеці былі задушаныя, адзначыўшы, што ўсе яны былі прызнаныя тымі, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы (СНС).
Маці дзяцей, якую падазраюць у іх забойстве, знаходзілася ў сацыяльным адпачынку (верагодна, у адпачынку па доглядзе дзіцяці да трох гадоў. — “Позірк“.), удакладніў начальнік упраўлення ведамства Валерый Талкачоў.
Усе шасцёра дзяцей сям’і, дадаў ён, былі ў статусе СНС, “паколькі бацькі не задавальнялі асноўныя жыццёвыя патрэбы дзяцей, не выконвалі рэкамендацыі медработнікаў”. “У доме сістэматычна адсутнічала ежа для дзяцей. Яны выхоўваліся ў шматдзетнай няпоўнай сям’і, у іх былі розныя бацькі. У дачыненні да сям’і тройчы праводзіліся сацыяльныя расследаванні”, — сказаў прадстаўнік нагляднага ведамства.
Паводле яго слоў, бацькі дзяцей “вялі амаральны лад жыцця, з дзецьмі не пражывалі”, адзін з мужчын знаходзіцца ў ЛПП.
“Будзе дадзеная прынцыповая прававая ацэнка ўсіх кампетэнтных службаў у частцы абароны правоў і законных інтарэсаў дзяцей у гэтай сям’і”, — падкрэсліў Талкачоў.
Сістэма дзяржаўнай абароны і кантролю над дзецьмі ў Беларусі ўспрымаецца грамадскасцю неадназначна. Характэрна, што ў сувязі з забойствам бацькамі свайго трохгадовага дзіцяці ў Слуцку (Мінская вобласць) у кастрычніку 2023 была распачатая крымінальная справа ў дачыненні да службовых асоб, у абавязкі якіх уваходзіла праца па прафілактыцы сямейнага недабрабыту.
Бацьку дзіцяці Аляксандру Таратуце вынеслі смяротны прысуд, маці Анастасія Таратута прыгавораная да 25 гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах строгага рэжыму.
Бацькі сістэматычна катавалі дзіця, але сям’я не была прызнанай той, якая знаходзіцца ў сацыяльна-небяспечным становішчы.
У снежні 2023 года ў Беларусі змянілі правілы прызнання дзяцей, якія знаходзяцца ў сацыяльна небяспечным становішчы. Напрыклад, у СНС могуць уключыць дзяцей, якія выхоўваюцца ў сем’ях, дзе абодва бацькі афіцыйна не працаўладкаваны.
У СНС маюць права ўключыць на падставе палітычнага пераследу: калі адзін з бацькоў быў прыцягнуты да адміністрацыйнай адказнасці за “прапаганду або публічнае дэманстраванне, выраб, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі або атрыбутыкі” (арт. 19.10 КаАП); “распаўсюд, выраб, захоўванне, перавозку інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць” (19.11 КаАП); “незаконны выраб і (або) распаўсюд методык альбо іншых матэрыялаў пра спосабы вырабу выбуховых прылад і выбуховых рэчываў” (19.12 КаАП).
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаУ Офісе Ціханоўскай разлічваюць, што пры Трампе палітыка ЗША па Беларусі застанецца паслядоўнай і прынцыповай (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 5 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЭкс-камандзір спецназа Мікша стаў намеснікам Карпянкова на чале ўнутраных войскаў МУСМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Constanta: За тры месяцы заведзена не менш за 142 крымінальныя справы за "экстрэмізм"Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка