Мінск 08:44

Офіс Ціханоўскай: Мы сочым за сітуацыяй з рэжысёрам Гнётам у Сербіі, яго падтрымліваюць заходнія дыпламаты

Святлана Ціханоўская і Крысціна Рыхтар
Фота: прэс-служба Ціханоўскай

19 лютага, Позірк. Офіс Святланы Ціханоўскай “сочыць за сітуацыяй” з затрыманым у Сербіі беларускім рэжысёрам Андрэем Гнётам і дамагаецца яго вызвалення, заявіла ў каментарыі “Позірку” Крысціна Рыхтар, дарадца дэмакратычнага лідара па прававых пытаннях.

Паводле яе слоў, офіс “назірае за справай Андрэя з моманту яго затрымання”.

“Мы са свайго боку не можам уплываць на рашэнне суда, бо ў такіх выпадках, калі запыт прыходзіць па лініі Інтэрполу, часцей за ўсё павінен адбыцца судовы разгляд наконт законнасці падстаў для экстрадыцыі”, — удакладніла Рыхтар.

Яна адзначыла, што офіс ведае “такія выпадкі ў Польшчы, Славеніі і Італіі”, і прадстаўляе “свае кампетэнцыі і падтрымку”, ажыццяўляючы “своеасаблівую працэдуру верыфікацыі” суайчыннікаў, бо неабходна даводзіць, што “беларусы з гісторыяй актывізму могуць падвяргацца палітычнаму пераследу”.

“Офіс падрыхтаваў лісты падтрымкі для Андрэя, — сказала Рыхтар. — Таксама аб’яднанне былых сілавікоў BelPol склала абгрунтаванне аб палітычна-матываваным пераследзе”.

Паводле слоў дарадцы Ціханоўскай, BelPol высветліў, што санкцыю абвяшчэнне Гнёта ў міжнародны вышук падпісваў пракурор Савецкага раёна Мінска Антон Загароўскі, ўключаны ў санкцыйны спіс у 2011 годзе. Гэта той самы чыноўнік, які выступаў абвінаваўцам на працэсе над экс-кандыдатам у прэзідэнты Андрэем Саннікавым на выбарах 2010 года. У траўні 2011 года Загароўскі запытаў для палітыка 7 гадоў зняволення (у выніку яго прыгаварылі да 5 гадоў, у 2012 датэрмінова вызвалілі).

Акцэнтуючы на гэтым увагу, Рыхтар сказала, што хаця Гнёта афіцыйна абвінавачваюць паводле эканамічнага артыкула, санкцыю падпісваў “чалавек, які не меньш за 10 год дапамагае ажыццяўляць палітычныя рэпрэсіі”.

Дарадца дэмлідара паведаміла, што, калі суд першай інстанцыі у Сербіі вынес рашэнне аб экстрадыцыі, “мы вырашылі арганізаваць дыпламатычную падтрымку Андрэя”. Офіс звярнуўся да вялікай колькасці паслоў краін ЕС і ЗША ў Сербіі. “Адгукнулася каля васьмі дыпламатаў, якія стварылі нефармальную групу падтрымкі Андрэя”, — удакладніла суразмоўца “Позірку”.

Падрабязнасці даступныя падпісчыкам “Позірк+”

Падзяліцца: