Мінск 02:52

Замежныя дыпламаты прыбылі да Мінгарсуда падтрымаць палітвязня Уладзіслава Беладзеда

Замежныя дыпламаты ля будынка Мінгарсуда
Фота: Фота: амбасада Германіі

21 лютага, Позірк. Прадстаўнікі амбасадаў Германіі і іншых дэмакратычных краін прыбылі да будынка Мінскага гарадскога суда, дзе 21 лютага пачаўся працэс над выпускніком Інстытута тэалогіі Белдзяржуніверсітэта, палітвязнем Уладзіславам Беладзедам.

Мэта дыпламатаў — “выказаць салідарнасць”, паведамляе нямецкая дыпмісія. Падкрэсліваецца, што ўрад ФРГ “патрабуе вызвалення ўсіх палітычных зняволеных у Беларусі”.

Беладзед абвінавачваецца па ч. 1 арт.130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы), ч. 1 арт. 343 (распаўсюд і выраб парнаграфіі), ч. 1 арт. 368 (абраза прэзідэнта) і арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) Крымінальнага кодэкса.

Пасля затрымання летам 2023 года Беладзеда некалькі разоў судзілі па арт. 19.11 КаАП (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або прапагандуе такую дзейнасць). Ён правёў у ізалятары 45 сутак, пасля чаго стаў абвінавачаным па крымінальнай справе.

Па стане на 21 лютага ў Беларусі 1.421 чалавек, якія знаходзяцца ў няволі і прызнаныя палітычнымі вязнямі.

Гл. таксама:

ЕС: Рэжым Лукашэнкі нясе адказнасць за жыццё і здароўе палітвязняў

Палітвязням ствараюць найгоршыя ўмовы працы — прадстаўнік “Рабочага руху”

Праваабаронцам вядома не менш чым пра 33 палітвязняў, якія пераследуюцца за “злоснае непадпарадкаванне” адміністрацыям ПК

Падзяліцца: