З нагоды Дня роднай мовы АПК абвясціў узнагароды за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы

21 лютага, Позірк. З нагоды Дня роднай мовы Аб’яднаны пераходны кабінет (АПК) прыняў рашэнне ўзнагародзіць “выбітных людзей за ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы”, паведаміла прэс-служба АПК.
Медалём Францыска Скарыны ўзнагароджаныя палітык і мовазнаўца Вінцук Вячорка, грамадска-палітычны дзеяч, паэт, празаік Уладзімір Някляеў, беларусістка, першая амбасадарка Польшчы ў Беларусі Эльжбета Смулкова, старшыня Рады Беларускай Народнай Рэспублікі Івонка Сурвіла, перакладчык, журналіст Сяргей Шупа і яшчэ чатыры чалавекі, імёны якіх не раскрываюцца з прычын бяспекі.
Медалём “Гонар і годнасць” узнагароджаныя доктар філалагічных навук Ніна Баршчэўская, дырэктар Беларускага ліцэя ў Гайнаўцы (Польшча) Ігар Лукашук, паэтэса і перакладчыца Ванда Марцінш (беларуская дыяспара Літвы), выдавец Андрэй Янушкевіч і яшчэ дзве асобы, імёны якіх таксама не раскрываюцца.
Кандыдатуры ўзнагароджаных прадстаўленыя камісіяй па ўзнагародах пры Аб’яднаным пераходным кабінеце.
Прадстаўніца па нацыянальным адраджэнні АПК Аліна Коўшык адзначыла, што кожны з узнагароджаных “зрабіў вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай мовы, гэта прафесіяналы сваёй справы”.
Міжнародны дзень роднай мовы быў заснаваны рашэннем 30-й сесіі Генеральнай канферэнцыі ЮНЕСКА ў лістападзе 1999 года і адзначаецца 21 лютага з 2000 года дзеля абароны моўнай і культурнай разнастайнасці.
Аб’яднаны пераходны кабінет заснаваў медаль “Гонар і годнасць” як узнагароду за выключную адданасць Беларусі ў лютым 2023 года.
Пра медаль Францыска Скарыны, якая сугучна з афіцыйнай беларускай узнагародай, раней не паведамлялася.
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаВысновы КЛДДЖ па Беларусі могуць выкарыстоўвацца ў расследаванні злачынстваў рэжыму — дарадца ЦіханоўскайМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ГрамадстваПракуратура плануе праверкі ў дзіцячых лагерах па ўсёй краінеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаУ студзені намінальны сярэдні заробак знізіўся амаль на 10% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 22–24 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка