Праваабаронцы: Ілюзорная магчымасць фіксаваць парушэнні правоў палітвязняў яшчэ застаецца
22 лютага, Позірк. “Нават калі ўлады Беларусі і ставяць сваёй мэтай забяспечваць гарантаванае Канстытуцыяй права асуджаных на захаванне здароўя”, матэрыяльных і кадравых рэсурсаў для гэтага недастаткова, заявіў на канферэнцыі ў Вільнюсе дырэктар ініцыятывы “Урачы за праўду і справядлівасць” Алег Дарашкевіч.
На канферэнцыі “Пакаранне ў зняволенні: інструмент выпраўлення або прыніжэння? Міжнароднае і нацыянальнае права і практыка” праваабаронцы і эксперты аналізавалі сітуацыю “турмаў у турме”, калі зняволеных змяшчаюць у карцэры, штрафныя ізалятары і памяшканні камернага тыпу, паведамляе праваабарончы цэнтр “Вясна”.
Як вынікае з высноваў эксперта-псіхолага Вольгі Вялічка, зробленых ёй на падставе сведчанняў 37 былых зняволеных, а таксама “аналізу 120 кейсаў палітвязняў”, 91% вязняў у ШІЗА “адчувалі рознага выгляду засмучэнні, псіхозы і дэпрэсіі, трывожнасць і нервовасць, страх смерці і ізаляцыі, думкі пра суіцыд”. Псіхалагічныя наступствы працяглага знаходжання ў ШІЗА (больш за 15 дзён) “для мужчын і жанчын адрозніваюцца”, сказала эксперт.
Былы палітвязень, праваабаронца Леанід Судаленка адзначыў, што ў еўрапейскіх турмах “пакараных ніхто не пазбаўляе пасцельнай бялізны і не катуе холадам”, а накіраваць “у той ізалятар могуць толькі за сур’ёзнае парушэнне”.
“У Беларусі ШІЗА як пакаранне за парушэнне ўнутранага парадку прадугледжана Крымінальна-выканаўчым кодэксам (КВК), — падкрэсліў праваабаронца. — У артыкуле 114 (пункт 1) КВК пералічана, чаго дакладна не павінна быць у асуджанага, якога змясцілі ў ШІЗА: спатканняў са сваякамі, лістоў, кніг, прагулак і нават пасцельнай бялізны. Абмяжоўваецца таксама харчовы рацыён”.
Па выніках канферэнцыі яе ўдзельнікі заявілі аб неабходнасці “павышаць актыўнасць па фіксацыі парушэнняў правоў палітвязняў, назапашваць архіў такіх спраў і не адмаўляцца ад накіравання скаргаў на парушэнні правоў у адпаведныя інстанцыі Беларусі”.
“Досвед удзельнікаў канферэнцыі аб праблемах выкарыстання ШІЗА кажа пра тое, што такая магчымасць, хоць і ілюзорная, яшчэ існуе”, — мяркуюць праваабаронцы.
20 лютага стала вядома пра смерць на 64-м годзе жыцця палітвязня Ігара Ледніка.
Ён памёр у Мінскай раённай бальніцы, куды быў планава дастаўлены з бабруйскай калоніі № 2, дзе адбываў пакаранне. Да гэтага ён адбываў пакаранне ў магілёўскай калоніі № 15.
Прычынай смерці стала спыненне сэрца.
6 верасня 2022 года суд Ленінскага раёна Мінска (суддзя Таццяна Шоцік) прыгаварыў мужчыну да трох гадоў пазбаўлення волі паводле арт. 367 (паклёп у дачыненні да прэзідэнта) за публікацыю ў партыйным часопісе БСДП “Пазіцыя”.
Леднік быў інвалідам другой групы, меў праблемы з сэрцам. У чэрвені 2022 года яго адвакат паведаміла, што стан здароўя палітвязня пагоршыўся, ён знаходзіўся ў санчастцы следчага ізалятара ў ляжачым становішчы. У ліпені стала вядома, што актывісту правялі аперацыю на страўнікава-кішачным тракце.
У Беларусі ў зняволенні памерла мінімум пяць палітвязняў. У студзені 2024 года памёр 50-гадовы Вадзім Храсько ў папраўчай калоніі № 3 (пасёлак Віцьба Віцебскага раёна), 21 траўня 2022 года ў шклоўскай калоніі № 17 (Магілёўская вобласць) загадкава памёр 50-гадовы актывіст і грамадскі дзеяч Вітольд Ашурак, 7 траўня 2023-га ў згаданай віцебскай калоніі — 61-гадовы блогер і актывіст з хворым сэрцам Мікалай Клімовіч, 11 ліпеня 2023-га — прывезены ў лякарню з гродзенскай турмы № 1 57-гадовы мастак Алесь Пушкін, у якога дыягнаставалі прабадную язву страўніка.
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка