Мінск 04:32

ЕС зацвердзіў 13-ы пакет санкцый супраць РФ, у яго ўключаныя беларускія кампаніі і фізічныя асобы

Фота: "Позірк"

23 лютага, Позірк. Еўрапейскі саюз зацвердзіў 13-ы пакет санкцый, прымеркаваны да другой гадавіны расійскага ўварвання ва Украіну.

У пакет уключаныя беларускія кампаніі і фізічныя асобы, якія аказваюць падтрымку расійскім Узброеным сілам, а таксама 15 чалавек і 2 юрыдычныя асобы, “датычныя да дэпартацыі і вайсковай ідэалагічнай апрацоўкі ўкраінскіх дзяцей, у тым ліку ў Беларусі”, вынікае з інфармацыі, размешчанай на сайце ЕС.

Усяго санкцыі закранаюць 106 фізічных і 88 юрыдычных асоб. Іх спіс будзе апублікаваны пазней.

Падзяліцца: