Мінск 19:15

By_Help: За рэгулярныя данаты фондам дапамогі беларусам можа пагражаць справа аб здрадзе дзяржаве

Фота: unsplash.com / Omid Armin

27 лютага, Позірк. За рэгулярныя ахвяраванні фондам дапамогі беларусам можа пагражаць крымінальная справа аб здрадзе дзяржаве, паведаміў фонд салідарнасці By_Help.

“Мы атрымліваем далейшыя паведамленні, што тым, хто данаціў байполу (аб’яднанне былых сілавікоў ByPol, летам 2023 года падзялілася на ByPol і BelPol. — Позірк”.) або рэгулярна й шмат іншым фондам дапамогі, цяпер пагражае не выплата адкупных у стакратным памеры, а адразу справа аб здрадзе рэжыму — гэта да пятнаццаці гадоў у турме”, — паведаміў By_Help.

Фонду вядома ўжо не пра адзін выпадак, “калі данацёру шыюць менавіта такі артыкул”. 

“Калі вы данацілі байполу — або шмат і рэгулярна іншым фондам дапамогі — адзіным спосабам забясьпечыць сябе будзе выезд”, — заклікаў By_Help.

У найбліжэйшы час “Позірк” апублікуе каментар кіраўніка BY_Help Аляксея Лявончыка. 

Падзяліцца: