На патрабаванне пракуратуры з продажу ў інтэрнэт-краме выключылі “экстрэмісцкую” кнігу Бахарэвіча
1 сакавіка, Позірк. Пракуратура Гомельскага раёна выявіла ў інтэрнэт-краме Bestbooks.by прапанову аб куплі кнігі “Сабакі Эўропы” Альгерда Бахарэвіча, на адрас заснавальніка крамы ПГУП “Кнігаград” вынесенае прадпісанне аб выключэнні яе з каталога, паведамляе прэс-служба нагляднага ведамства.
Таксама заяўляецца аб выяўленні на сайце і ў дадатку “Яндэкс Музыка” кампазіцыі “Horst-Wessel-Lied” (вядомая як “Песня Хорста Весселя”, з’яўлялася гімнам Нацыянал-сацыялістычнай нямецкай рабочай партыі), якая аднесеная да “нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі”.
“Паколькі прапаганда або публічнае дэманстраванне, распаўсюджванне нацысцкай сімволікі і атрыбутыкі з’яўляецца экстрэмісцкай дзейнасцю, пракурор Гомельскага раёна вынес на адрас ТАА “ЯндэксБел” прадпісанне, у якім запатрабаваў выдаліць паказаную музычную кампазіцыю”, — адзначае пракуратура.
Раман “Сабакі Эўропы” атрымаў статус “экстрэмісцкіх матэрыялаў” у 2022 годзе. Сцвярджалася, што ў кнізе “актыўна прапагандуецца распальванне сацыяльнай, палітычнай і ідэалагічнай варожасці паміж грамадзянамі краіны і прадстаўнікамі дзяржкіравання, людзей заклікаюць да масавых беспарадкаў для незаконнага захопу ўлады”.
900-старонкавы раман з шасці частак “Сабакі Эўропы” выйшаў у 2017 годзе ў мінскім выдавецтве “Логвінаў” і быў высока ацэнены крытыкамі. На радзіме Бахарэвіч атрымаў за яго прэмію “Кніга году” Беларускага ПЭН-цэнтру, незалежную чытацкую прэмію і другую прэмію Ежы Гедройца. Руская версія рамана “Сабакі Эўропы” выйшла ў 2019 годзе ў маскоўскім выдавецтве “Время”, якое выпускае кнігі лаўрэата Нобелеўскай прэміі Святланы Алексіевіч.
У 2023 годзе “экстрэмісцкімі матэрыяламі” прызналі кнігу Бахарэвіча “Апошняя кніга пана А” (выдавецтва” Янушкевіч”, 2020 год).
Альгерд Бахарэвіч — аўтар паўтара дзясятка кніг прозы, у тым ліку раманаў “Сарока на шыбеніцы” (2009), “Шабаны. Гісторыя аднаго знікнення” (2012), “Дзеці Аліндаркі” (2014).
У 2015 годзе апавяданне Бахарэвіча “Талент заікання” ўвайшло ў анталогію лепшай еўрапейскай кароткай прозы Best European Fiction.
У 2014 годзе Бахарэвіч прадстаўляў Беларусь на міжнароднай Еўрапейскай пісьменніцкай канферэнцыі ў Берліне. У 2012 годзе пасля публікацыі скандальнага эсэ “Цёмнае мінулае Каяна Лупакі” Бахарэвіч выйшаў з Саюза беларускіх пісьменнікаў, сябрам якога быў з 2006 года. З’яўляеца сябрам Беларускага ПЭН-цэнтра.
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка