Мінск 02:56

Мінпрам плануе перанакіраваць экспарт у Азію, Афрыку, Паўднёвую Амерыку

Фота: sb.by

1 сакавіка, Позірк. Міністэрства прамысловасці плануе 25% падведамаснага экспарту перанакіраваць у Азію, Афрыку, Цэнтральную і Паўднёвую Амерыку, заявіў 1 сакавіка перад пачаткам пасяджэння калегіі ведамства міністр Аляксандр Рагожнік.

“Летась мы спрацавалі выдатна — і ў аб’ёмах вытворчасці, і ў экспарце. Але разам з тым асноўная ўдзельная вага экспарту прыпала на РФ — гэта больш за 90%”, — сказаў ён.

У экспарце “прыраслі практычна ва ўсіх групах тавараў за апошнія тры гады”, але сёння “асноўнай задачай <…> з’яўляецца дыверсіфікацыя”, дадаў міністр.

Экспарт па арганізацыях галіны летась вырас на 7,9%, паведаміў на сустрэчы першы намеснік міністра Аляксандр Агароднікаў: “У рамках мэтавага плана на 2023 год выканана большасць пазіцый у вытворчасці і экспарце тавараў у натуральным выражэнні — камбайны, гатовы пракат, грузавыя і легкавыя аўтамабілі, тэлевізары”.

Намеснік прэм’ер-міністра Пётр Пархомчык заявіў, што Расія можа выдзеліць дадатковыя сродкі на рэалізацыю новых сумесных праектаў у сферы вытворчасці.

“Сёння ў нас узгоднена 27 праектаў. Пяць у высокай стадыі ўзгаднення. Мы практычна ўсе крэдытныя рэсурсы, выдадзеныя расійскім бокам, ужо распісалі на існыя інвестыцыйныя праекты”, — сказаў ён.

(На падставе матэрыялаў БелТА і “СБ. Беларусь сегодня”).

Мінпрамы Беларусі і Расіі маюць намер супрацоўнічаць у мікраэлектроніцы, вытворчасці станкоў і ліфтаў

20 лютага, Позірк. Міністр прамысловасці Беларусі Аляксандр Рагожнік і першы намеснік міністра прамысловасці і гандлю Расіі Васіль Асьмакоў падпісалі 19 лютага ў Мінску план мерапрыемстваў на 2024–2026 гады па рэалізацыі пагаднення паміж урадамі дзвюх краін аб адзінай прамысловай палітыцы, паведамляе …
Падзяліцца: