36 праваабарончых арганізацый запатрабавалі вызвалення Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча
3 сакавіка, Позірк. “Неадкладнага і безумоўнага вызвалення” прадстаўнікоў праваабарончага цэнтра “Вясна” палітвязняў Алеся Бяляцкага, Валянціна Стэфановіча і Уладзіміра Лабковіча запатрабавалі ў калектыўным звароце 36 праваабарончых арганізацый розных краін.
Заява апублікаваная на сайце Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) 3 сакавіка — у гадавіну вынясення прысуду праваабаронцам.
У звароце ўтрымліваецца заклік да міжнароднай супольнасці “выкарыстаць усе даступныя дыпламатычныя, палітычныя і іншыя сродкі” для вызвалення Бяляцкага, яго паплечнікаў і ўсіх беларускіх палітвязняў.
Прысуд па “справе “Вясны”, паводле пераканання аўтараў заявы, “заснаваны на сфабрыкаваных абвінавачваннях”, судовы працэс праведзены з “сур’ёзнымі парушэннямі правоў чалавека” і з’яўляўся палітычна матываваным.
Праваабаронцы выказваюць “сур’ёзную занепакоенасць несправядлівым зняволеннем” Бяляцкага, Стэфановіча і Лабковіча і звяртаюць увагу на “высокую рызыку катаванняў і жорсткага абыходжання, якому яны падвяргаюцца ў зняволенні”.
“У пачатку траўня 2023 года Алеся Бяляцкага перавялі з [мінскага] СІЗА №1 у папраўчую калонію №9 у Горках [Магілёўскай вобласці], якая лічыцца адной з самых суровых турмаў у Беларусі”, — гаворыцца ў звароце.
Калонія ў Горках, адзначаюць праваабаронцы, вядомая “жорсткімі ўмовамі, асабліва для палітвязняў, якія падвяргаюцца сістэматычным пераследам і жорсткаму абыходжанню, уключаючы ўтрыманне без сувязі са знешнім светам, ізаляцыю, а таксама неабгрунтаванае і доўгае змяшчэнне ў карцары”.
“У лістападзе 2023 года стала вядома, што Бяляцкага змясцілі ў памяшканне камернага тыпу (ПКТ) <…>. На працягу доўгага перыяду часу яму адмаўляюць у кантакце з адвакатам і сваякамі, якія не могуць яму патэлефанаваць і не атрымліваюць ад яго лістоў. Аналагічна Бяляцкі, мяркуючы з усяго, не атрымлівае лістоў і пасылак звонку. Цяпер адміністрацыя калоніі адмаўляецца прымаць пасылкі з медыкаментамі ад сваякоў, стан здароўя Бяляцкага застаецца невядомым”, — падкрэсліваецца ў заяве.
Стан Стэфановіча і Лабковіча таксама “турбуе” праваабаронцаў.
Заяўляецца, што Стэфановічу ў магілёўскай калоніі №15 даводзіцца “выконваць вельмі шкодную і нізкааплатную працу”, у студзені 2024 года яго таксама перавялі ў ПКТ, дзе ён мае магчымасць “знаходзіцца на адкрытым паветры толькі 30 хвілін на дзень”.
“Валянцін Стэфановіч атрымлівае толькі пошту і пасылкі, адпраўленыя яго сям’ёй, а ўсе тэлефонныя званкі і спатканні са сваякамі забароненыя”, — звяртаюць увагу праваабаронцы.
Нагадваючы аб унясенні прадстаўнікоў “Вясны” ў спіс “экстрэмістаў”, праваабаронцы падкрэсліваюць, што пасля затрымання ў ліпені 2021 года Бяляцкі, Стэфановіч і Лабковіч на працягу 17 месяцаў “утрымліваліся ў жахлівых умовах, з жорстка абмежаваным доступам да адвакатаў, медыцынскай дапамогі і зносін”.
“Рэпрэсіі супраць “Вясны” і яе супрацоўнікаў з’яўляюцца часткай больш шырокага падаўлення грамадзянскай супольнасці ў Беларусі пасля масавых пратэстаў супраць сфальсіфікаваных прэзідэнцкіх выбараў 2020 года, — гаворыцца ў заяве. — Пасля пратэстаў улады закрылі ўсе праваабарончыя і іншыя незалежныя арганізацыі, у выніку чаго ў краіне не засталося ніводнай легальна дзейнай праваабарончай НДА. “Вясна” — адна з вядучых беларускіх праваабарончых арганізацый і знаходзіцца ў авангардзе беларускага праваабарончага руху”.
Таксама праваабаронцы запатрабавалі “неадкладна і безумоўна” вызваліць каардынатара валанцёрскай службы “Вясны” Марфу Рабкову і валанцёра цэнтра Андрэя Чапюка.
Зварот, акрамя FIDH, падпісалі Amnesty International, Human Rights Watch, “Мемарыял” (Расія), праваабарончыя арганізацыі Германіі, Італіі, Нарвегіі, Даніі, Нідэрландаў, Кыргызстана, Казахстана, Арменіі, Украіны і іншых краін, “Вясна”, Беларускі дом правоў чалавека імя Барыса Звозскава, Беларускі Хельсінкскі камітэт, Lawtrend, “Прававая ініцыятыва”, Беларускі ПЭН і інш.
3 сакавіка 2023 года ў рамках палітычна матываванай справы лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру 2022 года Бяляцкі быў прыгавораны да 10 гадоў пазбаўлення волі, яго намеснік і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Стэфановіч — да 9, каардынатар кампаніі “Праваабаронцы за свабодныя выбары” Лабковіч — да 7. Праваабаронца Зміцер Салаўёў, які знаходзіцца за мяжой, завочна асуджаны па гэтай жа справе на 8 гадоў зняволення.
Рабкова прыгавораная па “справе анархістаў” да 14 гадоў і 9 месяцаў пазбаўлення волі, Чапюк — да 5 гадоў і 9 месяцаў. Камітэтам дзяржбяспекі яны ўнесеныя ў спіс “асоб, якія маюць дачыненне да тэрарыстычнай дзейнасці”.
“Група грамадзян з ліку прадстаўнікоў” праваабарончага цэнтра “Вясна” была прызнаная “экстрэмісцкім фарміраваннем” паводле рашэння Міністэрства ўнутраных спраў ад 23 жніўня 2023 года. У адпаведным пераліку на сайце МУС гаворыцца, што гэтыя грамадзяне вядуць “экстрэмісцкую дзейнасць” “з дапамогай інтэрнэт-рэсурсаў з аднайменнай назвай, у тым ліку рэгіянальных прадстаўніцтваў”.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства