Мінск 10:34

Белстат: Чысты прыбытак рэзідэнтаў СЭЗ за 2023 год знізіўся на 10,8%

Ілюстрацыйнае фота: pexels.com Kindle Media

4 сакавіка, Позірк. Агульны чысты прыбытак рэзідэнтаў свабодных эканамічных зон (СЭЗ) Беларусі за 2023 год склаў 2 млрд 4 млн рублёў, скараціўшыся на 10,8% да 2022-га (2 млрд 246,2 млн), сведчыць праведзены “Позіркам” аналіз інфармацыі Нацыянальнага статыстычнага камітэта.

Прыбытак нарасцілі дзве з шасці СЭЗ: “Мінск” — да 875,7 млн рублёў (+20,2%) і “Віцебск” — да 250,9 млн (+79%).

Пагоршылі пазіцыі “Брэст” — да 445,6 млн рублёў (-7,6%), “Гомель-Ратон” — -101,7 млн (у 2022-м прыбытак быў 161 млн), “Гродна-Інвест” — да 413,1 млн (-24,1%), “Магілёў” — 120,4 млн (-36,6%).

На 1 студзеня 2024 года ў свабодных эканамічных зонах Беларусі было 427 рэзідэнтаў (+0,5%), у якіх працавала 136,09 тыс. чалавек (-1,1%).

Сальда замежнага гандлю таварамі за год павялічылася да 3 млрд 716,5 млн долараў (+2,2%).

Падзяліцца: