У 2024 годзе мінскія ўлады маюць намер адрамантаваць 90 супрацьрадыяцыйных сховішчаў
Апублікавана на адкрытай версіі “Позірку” 5 сакавіка 2024 года ў 17:09
5 сакавіка, Позірк. Мінскія ўлады маюць намер адрамантаваць 90 супрацьрадыяцыйных (СРС) і 23 звычайных сховішчы, вынікае з “Плана правядзення рамонтаў ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны г. Мінска ў 2024 г.”. Дакумент за подпісам старшыні Мінгарвыканкама Уладзіміра Кухарава перадало “Позірку” аб’яднанне былых супрацоўнікаў сілавых структур BelPol.
Больш за ўсё СРС, якія падлягаюць рамонту, размешчана ў Партызанскім, Ленінскім і Цэнтральным раёнах — 23, 20 і 18 адпаведна. У першым квартале павінна быць адрамантавана 8 СРС, у другім — 33, трэцім — 30, чацвёртым — 18. Тэрмін рамонту аднаго сховішча не пазначаны.
90% СРС (81 з 90) знаходзяцца на балансе ўнітарнага прадпрыемства “Спецпрадпрыемства Мінгарвыканкама”. На яго сайце пазначана, што гэта — “камунальнае ўнітарнае прадпрыемства па захоўванні, рамонце і тэхнічным абслугоўванні маёмасці і збудаванняў грамадзянскай абароны”, “вядзе сваю дзейнасць больш за 30 гадоў”. Прадпрыемства “прапануе вялікую наменклатуру абсталявання для ахоўных збудаванняў, супрацьпажарнага абсталявання, металавырабаў і прадукцыі швейнай вытворчасці”. У асартыменце — сродкі індывідуальнай і калектыўнай абароны, вентылятары, дзверы, аканіцы і інш.
Па два СРС абслугоўваюць Белдзяржуніверсітэт і ААТ “Камволь”, па адным — ААТ “Кірмаш”, Мінскі гарадскі цэнтр нерухомасці, дэпартамент аховы МУС, гімназія № 41 і інтэрнат Беларускага цеплаэнергетычнага інстытута, які ўваходзіць у вытворчае аб’яднанне “Белэнерга”.
У распараджэнне BelPol трапіў таксама “План правядзення рамонтных работ у ахоўных збудаваннях грамадзянскай абароны, якія знаходзяцца на балансе спецпрадпрыемства Мінгарвыканкама на 2023 год”. Прадугледжвалася “абследаванне АЗ ГА (ахоўных збудаванняў грамадзянскай абароны. — “Позірк”.)”, “складанне дэфектных актаў і каштарысных разлікаў”, “падрыхтоўка дакументацыі для выбару падрадных арганізацый праз электронную пляцоўку”.
У план было ўключана 27 сховішчаў, у тым ліку 23 супрацьрадыяцыйных, у пяці з дзевяці раёнаў горада (Заводскім, Кастрычніцкім, Партызанскім, Першамайскім і Цэнтральным).
У 2015 годзе ў інтэрв’ю агенцтву “Мінск-Навіны” прадстаўнік сталічнага ўпраўлення МНС паведаміў, што “ў горадзе ў дзеючым стане знаходзяцца больш за 1.000 ахоўных збудаванняў”, “сярод іх ёсць і прытулкі найвышэйшага, першага класа”, якія “не будуць разбураныя нават у выпадку прамога траплення снарада”. “Размяшчаюцца, як правіла, на тэрыторыі прадпрыемстваў, якія павінны працаваць і ў ваенны час. Найбольш буйныя ахоўныя збудаванні знаходзяцца на балансе МАЗа. Адно з іх можа змясціць амаль 4.000 чалавек. Самае старое — супрацьрадыяцыйнае сховішча, размешчанае ў будынку сярэдняй школы № 19”, — сказаў супрацоўнік ведамства.
Рамонт сховішчаў вядзецца на фоне мілітарысцкай рыторыкі беларускіх уладаў, якія пагражаюць ужыць расійскую тактычную ядзерную зброю ў выпадку нападу НАТО.
Сёлета 4 сакавіка Аляксандр Лукашэнка падпісаў указ аб “удасканаленні парадку пераводу дзяржаўных органаў і іншых арганізацый з працы ва ўмовах мірнага часу на ваенны, забеспячэння іх узгодненага і эфектыўнага ўзаемадзеяння пры ўзнікненні пагроз нацыянальнай бяспекі з улікам змянення ваенна-палітычных умоў”. Вызначана “кола дзяржаўных органаў, на якія распаўсюджваецца яго дзеянне, у тым ліку яно дапоўненае Усебеларускім народным сходам, палатамі Нацыянальнага сходу, Канстытуцыйным і Вярхоўным судамі”. Дакумент пакуль не апублікаваны.
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаЛатушка: Моц Калеснікавай нікуды не зніклаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаАгульны ўраджай збожжавых і зернебабовых у 2024 годзе склаў 10,3 млн тон — МінсельгасхарчМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа дзевяць дзён суды разгледзяць дзевяць пазоваў аб ліквідацыі і прыпыненні дзейнасці спартыўных арганізацыйМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ЭканомікаBEROC: Базавы сцэнарый для эканомікі на 2025 год — згасанне росту ВУПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 7–11 лістапада 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства