Эканамічны суд Мінска ліквідаваў інфармацыйную кампанію БелаПАН (дапоўнена)
дададзены абзацы 3–8
11 сакавіка, Позірк. Эканамічны суд Мінска ліквідаваў ЗАТ “БелаПАН” — заснавальніка аднайменнай інфармацыйнай кампаніі, найстарэйшага незалежнага інфармагенцтва Беларусі, вынікае з паведамлення Генеральнай пракуратуры.
Медыя спыніла працу ў Беларусі ў лістападзе 2021 года, калі Камітэт дзяржбяспекі прызнаў яго “экстрэмісцкім фарміраваннем”.
Прэс-служба Генпракуратуры ў паведамленні 11 сакавіка 2024 года заявіла пра нібыта выяўленыя “неаднаразовыя і грубыя парушэнні падатковага заканадаўства, а таксама заканадаўства аб дзяржаўным сацыяльным страхаванні”.
“У прыватнасці, дапушчаны факты нявыплаты значнай сумы запазычанасці па абавязковых плацяжах у бюджэт за перыяд з 2014 па 2021 гады: больш за 590 тыс. рублёў перад Фондам сацыяльнай абароны насельніцтва і звыш 417 тыс. рублёў перад інспекцыяй МПЗ Рэспублікі Беларусь па Першамайскім раёне г. Мінска. Пры гэтым на працягу доўгага часу не прымаліся меры да яе пагашэння”, — сцвярджае наглядны орган.
На гэтай падставе пракурор Першамайскага раёна сталіцы падаў у эканамічны суд іск аб ліквідацыі БелаПАН. “Па выніках разгляду справы рашэннем суда іскавыя патрабаванні пракурора задаволеныя ў поўным аб’ёме. Рашэнне не абскарджанае і не апратэставанае, набыло законную моц”, — гаворыцца ў паведамленні.
18 жніўня 2021 года ўлады разграмілі БелаПАН. У офісе і кватэрах супрацоўнікаў прайшлі вобшукі, было канфіскаванае абсталяваньне. Сілавікі затрымалі экс-кіраўніка кампаніі Дзмітрыя Наважылава і яго пераемніцу на пасадзе дырэктара — галоўнага рэдактара Ірыну Леўшыну.
6 кастрычніка 2022 года Мінскі абласны суд (суддзя Вячаслаў Тулейка, унесены ў санкцыйныя спісы дэмакратычных краін) прыгаварыў Наважылава да 6 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 3611 (стварэнне экстрэмісцкага фарміравання) і ч. 2 арт. 243 (ухіленне ад выплаты падаткаў у буйным памеры) Крымінальнага кодэкса, Леўшыну — да 4 гадоў зняволення паводле ч. 1 арт. 3611.
Былы намеснік дырэктара кампаніі, медыяменеджар Андрэй Аляксандраў і яго дзяўчына, а цяпер жонка Ірына Злобіна былі затрыманыя 12 студзеня 2021-га. Аляксандраў прыгавораны да 14 гадоў пазбаўлення волі паводле абвінавачання ў стварэнні “экстрэмісцкага фарміравання”, нявыплаце падаткаў, а таксама “здрадзе дзяржаве” (арт. 356 КК) і “падрыхтоўцы грамадзян для ўдзелу ў беспарадках” (ч. 2 арт. 342 КК). Злобіна асуджана на 9 гадоў за пастаўленую ў віну “здраду дзяржаве” і “падрыхтоўку грамадзян для ўдзелу ў беспарадках”.
Усе чацвёра прызнаны палітвязнямі.
- Палітыка, ЭканомікаНа фоне санкцый улады маюць намер "пераарыентаваць бізнес на працу з айчынным сэканд-хэндам" — дакументМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка