У беларускім СІЗА памёр грамадзянін Літвы, Мінску заяўлены “рашучы пратэст”
12 сакавіка, Позірк. Часоваму паверанаму ў справах Беларусі ў Літве ўручаная нота, у якой Міністэрства замежных спраў гэтай балтыйскай дзяржавы заяўляе “рашучы пратэст” у сувязі са смерцю ў адным з беларускіх СІЗА затрыманага 31 снежня 2023 года Літоўскага грамадзяніна.
Пра гэта 12 сакавіка паведаміла прэс-служба знешнепалітычнага ведамства Літвы.
Літоўскі бок не выключае, што смерць магла наступіць праз тое, што затрыманы мог знаходзіцца ў няволі “без неабходнай медыцынскай дапамогі”.
У дакуменце адзначаецца, што консульскія работнікі Літвы “не былі належным чынам праінфармаваныя аб затрыманні”, а таксама “яго падставах, стане здароўя грамадзяніна”. У сувязі з гэтым у дыпламатаў не было магчымасці наведаць суайчынніка і аказаць яму неабходную консульскую дапамогу.
“Такімі дзеяннямі Рэспубліка Беларусь груба парушыла Венскую канвенцыю аб консульскіх зносінах”, — падкрэсліваецца ў ноце.
Вільнюс запатрабаваў ад Мінска “неадкладна афіцыйна інфармаваць МЗС” аб падставах затрымання грамадзяніна Літвы, яго стане на момант затрымання і ўсіх звязаных з гэтым абставінах.
Акрамя гэтага, беларускія ўлады павінны “пацвердзіць факт смерці названага грамадзяніна, пазначыць час і месца смерці, абставіны і прычыны”.
МЗС адзначае, што апошнім часам “актывізаваліся варожыя і правакацыйныя дзеянні” ўладаў суседняй дзяржавы ў дачыненні да грамадзян Літвы, якія ўжо знаходзяцца або часова прыбылі ў Беларусь: “Грамадзяне Літвы незаконна затрымліваюцца, ім выстаўляюцца сфабрыкаваныя абвінавачванні”.
Ведамства “настойліва рэкамендуе” літоўскім грамадзянам “не ехаць у Беларусь, а тым, хто цяпер знаходзіцца ў краіне, неадкладна яе пакінуць краіну”.
10 студзеня Дзяржаўны мытны камітэт Беларусі паведаміў пра “спыненне <…> спробы перамяшчэння 98 баявых патронаў з Літвы”. Заяўлялася, што літоўскі грамадзянін спрабаваў правезці боепрыпасы ў легкавым аўтамабілі Mercedes-Benz праз пункт пропуску “Беняконі”. Пры аглядзе транспарту ў кішэні задніх дзвярэй аўто былі выяўленыя дзве ўпакоўкі з патронамі.
Па заключэнні Дзяржаўнага камітэта судовых экспертыз па Гродзенскай вобласці “прадметы вырабленыя заводскім спосабам, з’яўляюцца пісталетнымі патронамі (9х18ПМ) — боепрыпасамі да ручной стралковай наразной агнястрэльнай зброі калібра 9 мм і падобных канструкцый”. Удакладнялася, што патроны прыдатныя для стральбы.
У дачыненні да грамадзяніна Літвы распачалі крымінальную справу паводле ч. 1 арт. 3331 Крымінальнага кодэкса (незаконнае перамяшчэнне праз мытную мяжу Еўразійскага эканамічнага саюза або дзяржаўную мяжу Рэспублікі Беларусь <…> боепрыпасаў, выбуховых рэчываў, выбуховых прылад, зброі масавага паражэння або сродкаў яго дастаўкі, а таксама іншых відаў узбраення і ваеннай тэхнікі). Яму пагражала да сямі гадоў пазбаўлення волі.
12 студзеня МЗС Літвы паведаміў, што супрацоўнікі амбасады ў Беларусі веедаюць аб затрыманні грамадзяніна сваёй краіны, высвятляюць абставіны інцыдэнту і імкнуцца сустрэцца з суайчыннікам.
З 15 красавіка 2022 года для грамадзян Літвы дзейнічае бязвізавы рэжым для наведвання Беларусі. Паводле звестак беларускіх уладаў, з гэтай даты на беларускую тэрыторыю заехала 521.845 грамадзян Літвы (з пачатку гэтага года — 26 634).
- Палітыка
- Грамадства
- ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца ў Эстоніі з кіраўнікамі МЗС, МУС, парламентаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаЗа першую дэкаду лістапада краіны ЕС спынілі на чвэрць менш спроб нелегальнага пранікнення з Беларусі, чым за першыя 10 дзён кастрычнікаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Навіны Германіі, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка