Мінск 14:54

Падстаў для непакою праз актыўнасць беларускіх вайскоўцаў ля мяжы няма, мяркуе Мінабароны Літвы

Фота: Мінабароны Беларусі

15 сакавіка, Позірк. Вайсковая выведка Літвы “пастаянна сочыць” за актыўнасцю беларускіх вайскоўцаў ля мяжы, “падстаў для непакою” ў сувязі з гэтым сёння няма, паведамілі інфармацыйнаму парталу Delfi ў Міністэрстве абароны гэтай балтыйскай дзяржавы.

У ведамстве адзначылі, што Беларусь праводзіць “руцінную баявую падрыхтоўку сваіх сіл”, якая “падзеленая на цыклы рознай актыўнасці”. Падвышаная актыўнасць назіраецца на ўсіх асноўных беларускіх палігонах, а таксама ў паветранай прасторы, удакладнілі ў Мінабароны.

“Беларусь паведамляе, што гэтая праверка вайсковых сіл — рэакцыя на нацыянальныя вучэнні і вучэнні НАТО ў Літве”, — падкрэслілі ў вайсковым ведамстве.

Ва Узброеных сілах Беларусі пачалася “праверка баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых частак”, паведаміла 11 сакавіка прэс-служба Міністэрства абароны.

Адзначалася, што праверка “носіць комплексны характар”. “Асабістаму складу трэба будзе вылучыцца ў прызначаныя раёны, правесці шэраг вучэнняў і трэніровак, у тым ліку з баявой стральбой”, — гаварылася ў паведамленні.

Запланаванае “перамяшчэнне ваеннай тэхнікі”, магчымае “часовае абмежаванне руху грамадзянскага транспарту па дарогах агульнага карыстання і ўчастках мясцовасці”.

Начальнік Генштаба УС — першы намеснік міністра абароны Віктар Гулевіч заявіў, што “ў існуючых абвостраных умовах ваенна-палітычнага становішча ва Узброеных сілах надаецца вялікая ўвага падтрыманню высокага ўзроўню баявой і мабілізацыйнай гатоўнасці”.

“Асабліва гэта характэрна для цяперашняга часу, калі паблізу нашых межаў праводзяць буйнамаштабныя вучэнні шматнацыянальных сіл НАТО, — сказаў ён. — Гэта і вучэнне “Драгун” з сіламі спецыяльных аперацый на тэрыторыі Польшчы, вучэнне “Стойкі абаронца”, якое аб’ядноўвае ў сабе цэлы шэраг вучэнняў і па маштабах прыцягнутых сіл і сродкаў (да 90 тыс. чалавек) з’яўляецца адным з самых буйнамаштабных”.

Беларускія вайскоўцы грузяць тэхніку на чыгуначныя платформы, пункты прызначэння не называюцца

12 сакавіка, Позірк. У рамках "праверкі баявой гатоўнасці злучэнняў і вайсковых часцей" праведзена "пагрузка ўзбраення і вайсковай тэхнікі на чыгуначны транспарт", паведаміла 12 сакавіка прэс-служба Міністэрства абароны. “Прайшоў агляд гатоўнасці да выканання задач па прызначэнні, — адзначае ведамства. — Падчас агляду ацэнена …
Падзяліцца: