Мінск 20:47

ЕАБР: У Беларусі захоўваецца праінфляцыйны ціск з боку росту рэальных заробкаў

Фота: "Позірк"

18 сакавіка, Позірк. Ва ўмовах захавання цэнавага рэгулявання і некаторага запаволення крэдытнай актыўнасці інфляцыя ў Беларусі застаецца паблізу ад мэтавага арыенціра ў 6%, гаворыцца ў штотыднёвым аглядзе Еўразійскага банка развіцця (ЕАБР).

Пры гэтым, як адзначана, “захоўваецца праінфляцыйны ціск з боку росту рэальных заробкаў”.

Захаванне “высокага росту заработнай платы” ў Беларусі аналітыкі групы галоўнага эканаміста, намесніка старшыні праўлення ЕАБР Яўгена Вінакурава раней назвалі “следствам павышэння базавай стаўкі з 1 студзеня 2024 года на 6,4%, што прывяло да павелічэння заробкаў у бюджэтным сектары”.

Намінальны налічаны сярэдні заробак работнікаў Беларусі ў студзені склаў 1.991,2 рубля — на 279,8 рубля менш (-12,32%), чым у снежні 2023-га, але на 306,3 рубля больш (+18,18%) , чым летась у студзені. Пры гэтым інфляцыя ў студзені склала 0,8% да снежня 2023-га і 5,9% да студзеня таго ж года.

Паводле даных нацыянальнага статыстычнага камітэта, спажывецкія цэны ў лютым 2024 года выраслі на 0,9%: харчовыя і нехарчовыя тавары падаражэлі на 0,5%, паслугі — на 2,3%.

З пачатку года рост цэн склаў 1,7%: харчовыя тавары падаражэлі на 1,8%, нехарчовыя — на 0,9%, паслугі — на 2,7%.

У гадавым вымярэнні (да лютага 2023-га) спажывецкія цэны выраслі на 5,6%: харчовыя тавары сталі даражэйшымі на 6,4%, нехарчовыя — на 3,2%, паслугі — на 7,3%.

2 кастрычніка 2023 года Аляксандр Лукашэнка зацвердзіў важнейшыя прагнозныя (дэ-факта планавыя) параметры развіцця краіны на 2024 год, згодна з якімі інфляцыя не павінна перавысіць 6%.

ЕАБР ацэньвае патэнцыял росту эканомікі Беларусі ў 2024 годзе амаль удвая ніжэй, чым улады

26 лютага, Позірк. Рост эканомікі Беларусі на 2,8% ў студзені 2024 года адбыўся за кошт павелічэння сектараў прамысловасці (+5,4% тут і далей у гадавым вымярэнні), сельскай гаспадаркі (+4,3%), аптовага (+10,3%) і рознічнага гандлю (+9,9%), гаворыцца ў штотыднёвым макрааглядзе Еўразійскага банка развіцця. “Даныя …
Падзяліцца: