Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць меры для абароны Паліны Шарэнда-Панасюк

21 сакавіка, Позірк. Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі жанчын заклікаў Беларусь прыняць тэрміновыя меры для абароны Паліны Шарэнды-Панасюк, паведамляе беларуская праваабарончая арганізацыя Respect-Protect-Fulfill (базуецца ў Літве). Гэта першы такі выпадак па справах супраць Беларусі, адзначаюць праваабаронцы.
У лютым камітэт зарэгістраваў скаргу на сітуацыю з палітзняволенай Шарэнда-Панасюк.
Дакумент, які падаў яе муж Андрэй Шарэнда, падрыхтавалі юрысты Respect-Protect-Fulfill. Праваабаронцы адзначылі, што Шарэнда-Панасюк “неаднаразова заяўляла пра бесчалавечнае абыходжанне і невыносныя ўмовы ўтрымання” ў следчым ізалятары, пасля прыгавору яе змяшчалі ў штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу, “яна павінна была насіць жоўтую бірку, якая пазначае схільнасць зняволенага да ўцёкаў”.
Аўтары скаргі прасілі камітэт ААН “прызнаць, што Беларусь парушыла Канвенцыю аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў дачыненні да жанчын”, паколькі Шарэнда-Панасюк “падчас свайго зняволення падвергнулася дыскрымінацыі паводле прыкметы полу”, “падвяргалася бесчалавечнаму і прыніжальнаму годнасць абыходжанню”.
“Яна не мела доступу да сродкаў гігіены і цёплай вады, ёй даводзілася спаць на халоднай падлозе без пасцельнай бялізны і матраца, ёй блакавалі перапіску і не выдавалі неабходныя медыцынскія прэпараты, — гаворыцца ў паведамленні. — Усё гэта не ўлічвала яе асаблівых патрэбаў і магло ўчыніць негатыўны ўплыў на здароўе жанчыны, у тым ліку рэпрадуктыўнае. Той факт, што за Палінай і яе сукамерніцамі назіралі супрацоўнікі-мужчыны, якія мелі кругласутачны доступ да відэа і бачылі жанчын, пакуль тыя пераапраналіся і хадзілі ў прыбіральню, з’яўляецца неабгрунтаваным умяшаннем у іх асабістае жыццё і парушэннем іх правоў”.
У чэрвені 2021 года суд Маскоўскага раёна Брэста прыгаварыў Шарэнда-Панасюк да двух гадоў пазбаўлення волі ва ўмовах агульнага рэжыму паводле арт. 364 (гвалт у дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў), 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і 368 (абраза прэзідэнта) Крымінальнага кодэкса.
У красавіку 2022 года жанчыну прыгаварылі да аднаго года зняволення паводле ч. 1 арт. 411 КК (злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы, якая выконвае пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі), у кастрычніку 2023-га — яшчэ да аднаго года паводле таго ж артыкула.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+