Кіраўнік “Раскосмасу” запэўніў Лукашэнку, што палёт “Саюза МС-25” “пройдзе штатна”, бо “ўсе недахопы ліквідаваныя”

22 сакавіка, Позірк. Прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі паведаміла пра ягоную размову з генеральным дырэктарам дзяржкарпарацыі “Раскосмас” Юрыем Барысавым.
Як сцвярджаецца, Барысаў запэўніў Лукашэнку, што “ўсе недахопы ліквідаваныя ў адпаведнасці з рэгламентам, які прадугледжаны для такіх сітуацый”, адпаведнае заключэнне дзяржкамісіі “будзе гатовае ўжо сёння”.
Старт экіпажа карабля “Саюз МС-25”, у склад якога ўваходзіць беларуска Марына Васілеўская, намечаны на 23 сакавіка ў 15.36 па маскоўскім і мінскім часе. Паводле слоў гендырэктара “Раскосмасу”, “усё пройдзе штатна”.
21 сакавіка Барысаў паведаміў, што адмена пуску пілатуемага карабля “Саюз МС-25” адбылася праз “прасадку напружання хімічнай крыніцы току”.
Запуск павінен быў адбыцца 21 сакавіка ў 16:21, але здарылася “аўтаматычная адмена пуску”.
Першапачаткова палёт з удзелам беларускі быў запланаваны на сакавік 2023 года. Пасля было заяўлена, што з-за ўзніклай няштатнай сітуацыі ён будзе перанесены на восень. Пазней тэрмін перанеслі яшчэ на паўгода. Таксама называліся люты і 13 сакавіка 2024-га.
Васілеўская 6 студзеня ў Мінску па выніках сустрэчы з Лукашэнкам заявіла, што возьме з сабой у палёт сямейную дзіцячую фатаграфію, сцягі Беларусі і Акадэміі навук, а таксама алімпійскі сцяг.
29 траўня 2023-га паведамлялася, што бортправадніца авіякампаніі “Белавія” прызначаная ў асноўны склад экіпажа для палёту на Міжнародную касмічную станцыю. Васілеўская пазначаная ў якасці ўдзельніцы касмічнага палёту ў місіі ЭП-21.
Другая прэтэндэнтка на ўдзел у палёце на МКС ад Беларусі, дзіцячы хірург Анастасія Лянкова, увайшла ў дублюючы склад экіпажа.
Для палёту ў космас медкамісію змаглі прайсці шэсць прэтэндэнтак, спачатку ў Беларусі, затым у Расіі.
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства