У выніку тэракту ў Падмаскоўі загінула грамадзянка Беларусі
24 сакавіка, Позірк. У выніку тэрарыстычнага акту ў канцэртнай зале “Крокус Сіці Хол” у падмаскоўным Краснагорску загінула грамадзянка Беларусі, паведаміла беларускае пасольства ў РФ.
Дыппрадстаўніцтва ўдакладніла, што загінулая 1978 года нараджэння, і выказала спачуванні родным і блізкім жанчыны.
“Консульская служба пасольства знаходзіцца ў кантакце са сваякамі загінулай беларускай грамадзянкі для аказання ўсёй магчымай дапамогі”, — гаворыцца ў паведамленні.
Да СМІ выказана просьба “з павагай ставіцца да асабістага жыцця ахвяр трагедыі”.
Раней стала вядома пра пацярпелых у “Крокус Сіці Холе” двух ахоўніках з Беларусі — Аліма Кашаварава і Вадзіма Куліка.
Кашавараў знаходзіцца ў маскоўскай Гарадской клінічнай бальніцы ім. Боткіна, яго стан ацэньваецца як вельмі цяжкі. Дзе знаходзіцца Кулік, невядома.
Тэракт адбыўся 22 сакавіка ў 20.00 перад канцэртам гурта “Пікнік”. У залі, якая змяшчае 7.300 гледачоў, сабраліся прыхільнікі гурта, канцэрт не паспеў пачацца. У будынак увайшлі ўзброеныя людзі. У выніку страляніны і пажару, які ахапіў будынак, загінулі прынамсі 133 чалавекі, вядома пра 154 пацярпелых. Дакладная колькасць ахвяр пакуль невядомая.
Пасольства Беларусі ў РФ заклікала суайчыннікаў, якія знаходзяцца ў Маскве і Маскоўскай вобласці, захоўваць спакой, давяраць афіцыйным крыніцам інфармацыі і выконваць патрабаванні праваахоўных органаў.
Спачуванні ў сувязі з трагедыяй выказаў Аляксандр Лукашэнка, іх сталі масава выказваць беларускія чыноўнікі і ведамствы.
Таксама спачуванне распаўсюдзіла прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай.
“У сувязі з падзеямі ў Падмаскоўі МУС Беларусі прынятыя дадатковыя меры па забеспячэнні грамадскай бяспекі. У першую чаргу гаворка ідзе пра аб’екты транспарту і месцы масавага збору грамадзян”, — паведаміла позна ўвечары 22 сакавіка прэс-служба міліцэйскага ведамства.
Міністэрства аховы здароўя Беларусі прапанавала дапамогу расійскім калегам.
23 сакавіка гатоўнасць да “далейшага актыўнага ўзаемадзеяння” і “падтрымання кантактаў” паміж спецслужбамі для “эфектыўнага рэагавання на пагрозы тэрарызму і экстрэмізму” пацвердзілі падчас тэлефоннай размовы Лукашэнка і Уладзімір Пуцін.
Лукашэнка, як паведаміла яго прэс-служба, асабіста выказаў расійскаму лідару спачуванні ў сувязі з тэрактам.
23 сакавіка прэс-служба прэзідэнта РФ паведаміла, што дырэктар ФСБ Аляксандр Бортнікаў далажыў Пуціну аб затрыманні 11 чалавек, якія маюць дачыненне да тэракту, уключаючы чатырох яго непасрэдных удзельнікаў.
Цэнтр грамадскіх сувязяў ФСБ удакладніў, што чатыры падазраваныя затрыманыя ў Бранскай вобласці, дзе яны мелі намер перасекчы расійска-ўкраінскую мяжу. Амбасадар Круты паведаміў, што спецслужбы Беларусі дапамаглі расійскім калегам не дазволіць удзельнікам тэракту “сысці праз нашу агульную мяжу”.
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, ПалітыкаДзве траціны міжнародных назіральнікаў за выбарамі-2025 — прадстаўнікі постсавецкіх інтэграцыйных структурМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСярэднія працэнтныя стаўкі па крэдытах за год выраслі на 0,38 працэнтнага пунктаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаСукупны аб'ём валавога рэгіянальнага прадукта Мінскай вобласці і сталіцы складае палову ўсяго ВУП БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 17 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаБольшасць гарадскіх жыхароў Беларусі, у тым ліку прыхільнікі ўлады, хочуць змякчэння рэпрэсій — сацапытанне (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаHuman Right Watch канстатуе пагаршэнне сітуацыі з правамі чалавека ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаЭканоміка Беларусі ў 2024 годзе вырасла на 4% — Белстат (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+