Ваяр палка Каліноўскага Шурмей: Лёс Беларусі вызначае толькі беларус, надыходзіць час дзейнічаць

25 сакавіка, Позірк. “Лёс вольнай Беларусі вырашаецца тут і зараз. Нам належыць зрабіць вялікую працу, па-сапраўднаму згуртавацца”, — заявіў дабраахвотнік палка імя Кастуся Каліноўскага (ПКК) Павел Шурмей (пазыўны “Дзядзька”) у звароце з нагоды Дня Волі — 106-й гадавіны абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі.
Адпаведнае відэа апублікаванае ў тэлеграм-канале ПКК.
“Вялікая хваля эміграцыі апошніх гадоў рандомна раскідала беларусаў па ўсім свеце. Мы не разам — і ў гэтым наша слабасць”, — сказаў Шурмей.
Паводле яго слоў, ПКК за два гады існавання “даказаў сваю баяздольнасць”. “Крамлёўская марыянетка Лукашэнка баіцца нас. Яго гаспадар Пуцін жадае пашырыць вайну. І ў гэты раз адседзецца ў баку не атрымаецца. Вайна закране кожнага”, — падкрэсліў дабраахвотнік.
“У тых, хто застаўся на радзіме, ёсць выбар — стаць гарматным мясам у пуцінскім войску ці стаць разам з намі і забяспецыяць сабе і сваім дзецям годную будучыню ў незалежнай еўрапейскай Беларусі. Не чакайце, пакуль гэты выбар зробяць за вас”, — дадаў вайсковец.
Звярнуўшыся да “беларусаў замежжа”, ён адзначыў: “Мажліва, вы знайшлі адносны спакой і камфорт, але не радзіму. Калі вы, як і я, марыце, каб мы і нашы дзеці маглі жыць у вольнай Беларусі, надыходзіць час дзейнічаць”.
Напрыканцы звароту Шурмей заклікаў “усіх сапраўдных беларусаў” далучацца да палка, бо “лёс Беларусі вызначае толькі беларус”.
47-гадовы Шурмей — ураджэнец Ліды Гродзенскай вобласці, спартовец, вясляр, удзельнік двух Алімпіяд.
У сакавіку 2022 года далучыўся да ПКК, быў паранены. Узнагароджаны Медалём БНР за адвагую.
У Беларусі супраць Шурмея заведзеная крымінальная справа.
Батальён імя Кастуся Каліноўскага быў створаны 9 сакавіка 2022 года. 26 сакавіка таго ж года ён увайшоў у склад Узброеных сіл Украіны (УСУ), а 21 траўня было абвешчана аб яго трансфармацыі ў полк у складзе двух батальёнаў — “Волат” і “Тэрор”. Пазней быў сфармаваны трэці — “Літвін”. Пасля” Тэрор ” стаў асобным падраздзяленнем УСУ па-за складам палка.
25 верасня 2023 года ПКК абвясціў аб стварэнні новага батальёна “Western” з удзелам замежнікаў, у склад якога ўвайшлі “афіцэры краін НАТО і замежныя грамадзяне, якія маюць баявы вопыт у Іраку і Афганістане”.
У Беларусі па факце стварэння палка Каліноўскага ўзбуджаная крымінальная справа, ён прызнаны “экстрэмісцкім фарміраваннем”.

Блогер Рудзік уступіў у полк Каліноўскага
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства