Лукашэнка сцвярджае, што пераход улады да яго апанентаў у 2020 годзе прывёў бы да вайны Захада з РФ
24 кастрычніка, Позірк. Для беларускай дзяржавы 2020 год “стаў самым складаным”, заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з моладдзю 24 кастрычніка ў Палацы незалежнасці.
Паводле слоў Лукашэнкі, якія прыводзіць яго прэс-служба, “гэта была кульмінацыя ўсіх гэтых бітваў і боек”. “Калі б тады завагаліся, усё — нас бы не было, тут бы ішла вайна. Таму што войскі НАТО былі гатовыя ўжо ў Беларусь уступіць”, — заявіў ён, не прадставіўшы таму ніякіх доказаў.
Лукашэнка сцвярджае, што калі б яго апаненты адолелі “толькі на суткі ўзяць уладу і запрасіць сюды войскі НАТО”, гэта было б “прамое сутыкненне з Расіяй”, “гэта ядзерная вайна”.
“Таму пройдзе час, вы яшчэ ацэніце тое, што мы зрабілі ў 2020 годзе. Гэта не Украіна, тут бы адразу адбылося сутыкненне НАТО і расійскіх Узброеных сіл. Нас бы перамалолі. Таму пройдзе час, мы гэта ацэнім”, — дадаў ён.
Адметна, што падчас прэзідэнцкай кампаніі 2020 года прадстаўнікі рэжыму Лукашэнкі (у тым ліку ён сам) абвінавачвалі ў спробе дэстабілізаваць сітуацыю ў Беларусі менавіта Расію. Найбольш заўважных апанентаў — экс-старшыню праўлення “Белгазпрамбанка” Віктара Бабарыку і папулярнага відэаблогера Сяргея Ціханоўскага (абодва не былі зарэгістраваныя кандыдатамі ў прэзідэнты і трапілі за краты да этапа галасавання) — улады і прапаганда спрабавалі выставіць фігурамі, за якімі стаіць Масква. Незадоўга да асноўнага дня галасавання адбылася гісторыя з затрыманнем у Беларусі больш як 30 вагнераўцаў (пасля іх з прабачэннямі адправілі на радзіму).
З 9 жніўня 2020 года распачаліся самыя масавыя ў гісторыі Беларусі акцыі пратэсту. Спачатку людзі выходзілі на вуліцы супраць відавочнай фальсіфікацыі выбараў на карысць Лукашэнкі, пасля – супраць крайняй жорсткасці і гвалту з боку сілавікоў, кінутых на здушэнне пратэстаў.
Адразу пасля выбараў рыторыка Лукашэнкі ў дачыненні да Расіі змянілася, ён пабываў у Маскве на сустрэчы з Уладзімірам Пуціным. Пасля гэтага прэзідэнт РФ абвясціў пра сфармаваны рэзерв сілавікоў, гатовых накіравацца ў Беларусь, калі “сітуацыя выйдзе з-пад кантролю”.
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+