Лукашэнка на сустрэчы з вайскоўцамі ў Ашмянскім раёне загадаў знішчаць усіх парушальнікаў мяжы

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі
26 сакавіка, Позірк. У выпадку парушэння мяжы вайскоўцы і пагранічнікі павінны дзейнічаць жорстка, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка ў раёне размяшчэння танкавага батальёна ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці (мяжуе з Літвой).
“Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Няма чаго з імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную мяжу — да знішчэння. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. І мы так і будзем рабіць. Таму любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на знішчэнне. Яны разумеюць толькі моц”.
Раней прэс-служба паведаміла, што Лукашэнка адправіўся правяраць выкананне задач у рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці.

Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс — Сахашчык (падрабязна)
24 сакавіка, Позірк. Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і “нейкага бліцкрыгу на Вільнюс”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі — …
Стужка навін
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства