Мінск 21:37

Лукашэнка на сустрэчы з вайскоўцамі ў Ашмянскім раёне загадаў знішчаць усіх парушальнікаў мяжы

Фота: прэс-служба Аляксандра Лукашэнкі

26 сакавіка, Позірк. У выпадку парушэння мяжы вайскоўцы і пагранічнікі павінны дзейнічаць жорстка, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка ў раёне размяшчэння танкавага батальёна ў Ашмянскім раёне Гродзенскай вобласці (мяжуе з Літвой).

“Публічна скажу: любая правакацыя павінна спыняцца ўзброеным шляхам, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Няма чаго з імі жартаваць. Парушылі дзяржаўную мяжу — да знішчэння. Ніхто не павінен ні з кім цырымоніцца. І мы так і будзем рабіць. Таму любое парушэнне дзяржаўнай мяжы — на знішчэнне. Яны разумеюць толькі моц”.

Раней прэс-служба паведаміла, што Лукашэнка адправіўся правяраць выкананне задач у рамках раптоўнай праверкі боегатоўнасці.

Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс — Сахашчык (падрабязна)

24 сакавіка, Позірк. Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і “нейкага бліцкрыгу на Вільнюс”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі — …
Падзяліцца: