Мінск 20:59

Лукашэнка сцвярджае, што Беларусь і РФ не збіраюцца нападаць на краіны Захаду

Фота: неафіцыйны тэлеграм-канал прэс-службы Лукашэнкі

26 сакавіка, Позірк. Беларусь і Расія не збіраюцца нападаць на краіны Захаду, заявіў Аляксандр Лукашэнка 26 сакавіка падчас інспекцыі месца дыслакацыі вайскоўцаў у Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць).

“Бздура поўная. Мы выбудоўваем тут сістэму абароны, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Яны чакаюць гэтага. Яны правакуюць нас, каб мы хоць неяк ім адказалі. Вазьміце закід дыверсійных груп праз ўкраінскую мяжу. Яны зацікаўленыя ў развязванні гэтай вайны. Дурныя людзі”.

Разам з тым ён паабяцаў “вельмі сур’ёзны адказ”, калі нехта паспрабуе напасці на Беларусь.

Паводле слоў Лукашэнкі, пытанні абароны і бяспекі стануць “найважнейшымі” на пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу, якое запланавана правесці 24–25 красавіка.

У любой вайне, лічыць ён, галоўнае пытанне “вырашаецца звычайным салдатам”, пры развіцці войска трэба рабіць акцэнт на тым, “як вядзецца сучасная вайна, асаблівасцях баявых дзеянняў”.

“У Беларусі лясіста-багністая мясцовасць, а таму разам з перадавой высокадакладнай зброяй патрэбны і звычайныя ўзбраенні, пісьменныя дзеянні вайскоўцаў непасрэдна на мясцовасці. Вайна ва Украіне паказвае, што вельмі эфектыўныя беспілотныя лятучыя апараты — выведвальныя і ўдарныя”, — заявіў Лукашэнка, дадаўшы, што не абысціся і без сродкаў радыёэлектроннай барацьбы.

Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і бліцкрыг на Вільнюс — Сахашчык

24 сакавіка, Позірк. Расія і Беларусь рыхтуюць планы выкарыстання ядзернай зброі і “нейкага бліцкрыгу на Вільнюс”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валер Сахашчык, выступаючы 24 сакавіка ў Варшаве на мітынгу, прысвечанаму Дню Волі — …

На паўночным захадзе складанае становішча, напружанасць можа вырасці, сцвярджае камандуючы ПЗАК

26 сакавіка, Позірк. Пра складаную абстаноўку, якая мае тэндэнцыю да "нарастання напружанасці" далажыў Аляксандру Лукашэнку 26 сакавіка ў Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць) камандуючы Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем Узброеных сіл Аляксандр Навуменка. Паводле яго слоў, якія прыводзіць прэс-служба Міністэрства абароны, супраць Беларусі вядзецца паветраная …
Падзяліцца: