Лукашэнка заявіў, што кантроль за цэнаўтварэннем “будзе толькі ўзмацняцца”
28 сакавіка, Позірк. Урад “прыняў пэўныя меры, каб узяць пад кантроль сістэму цэнаўтварэння”, і сёння “ў нейкай ступені” стрымліваць рост цэн удаецца, заявіў Аляксандр Лукашэнка 28 сакавіка на нарадзе аб рабоце банкаўскай сістэмы.
Паводле яго слоў, якія перадае прэс-служба, ад практыкі дзяржрэгулявання цэн у Беларусі “не адступяць”.
“Сістэма кантролю за цэнаўтварэннем, за гэтым усім комплексам будзе толькі ўзмацняцца. Такая задача пастаўлена перад урадам. Я прашу мець гэта на ўвазе і Нацыянальнаму банку, і рабіць усё неабходнае, каб людзі менш на нас крыўдзіліся ў сувязі з ростам цэн, інфляцыяй у краіне”, — сказаў ён.
Пры гэтым Лукашэнка заявіў, што дзяржава “не збіраецца ўмешвацца і абмяжоўваць рост цэн там, дзе ў гэтым няма неабходнасці”.
“Мы хочам выпрацаваць стройную сістэму кантролю за цэнаўтварэннем. Камусьці гэта можа падабацца, камусьці не. Але рашэнне мною прынята, і яно падлягае выкананню”, — падкрэсліў ён.
“Як паказваюць вынікі ў эканоміцы за апошні год, у складанай абстаноўцы, звязанай з ціскам з боку заходніх недружалюбных дзяржаў, эканоміка спраўляецца. Значыць, і ўрад з Нацыянальным банкам спраўляюцца. Але гэта не значыць, што няма ў гэтым плане праблем”, — дадаў Лукашэнка.
Раней намеснік кіраўніка Міністэрства антыманапольнага рэгулявання і гандлю (МАРГ) Іван Вежнавец заяўляў, што па выніках 2023 года інфляцыя ў Беларусі аказалася “адной з самых нізкіх сярод краін Еўразійскага эканамічнага саюза”, а “ў пэўныя месяцы, асабліва ў летні перыяд, быў забяспечаны гістарычна нізкі ўзровень інфляцыі, што стала вынікам, у тым ліку сістэмы цэнавага дзяржрэгулявання”.
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаШосты дзень запар актыўнасць нелегальных мігрантаў фіксуецца толькі на польскім напрамкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка