Беларусь і Індыя жадаюць супрацоўнічаць у галіне эканомікі, навукі, адукацыі
28 сакавіка, Позірк. Беларускі амбасадар Міхаіл Касько 27 сакавіка ўручыў даверчыя граматы прэзідэнту Індыі Драўпадзі Мурму, паведамляе прэс-служба Міністэрства замежных спраў.
Коратка адзначана, што “бакі падкрэслілі ўзаемную цікавасць <…> да больш шчыльнай супрацы ў эканамічнай, навукова-тэхнічнай, адукацыйнай і культурнай сферах”.
На сустрэчы 13 сакавіка ў Нью-Дэлі кіраўнік МЗС Беларусі Сяргей Алейнік перадаў свайму індыйскаму калегу Субраманіяму Джайшанкару пасланне Аляксандра Лукашэнкі на адрас прэм’ер-міністра Індыі Нарэндры Модзі пра “беларуска-індыйскія стасункі і шляхі іх развіцця”.
Чыноўнікі абмеркавалі “эканамічнае супрацоўніцтва і канкрэтныя кааперацыйныя праекты”, “міжрэгіянальныя і парламенцкія сувязі, інвентарызацыю дагаворна-прававой базы, гуманітарнае супрацоўніцтва”, у тым ліку навучанне індыйскіх студэнтаў у Беларусі.
Бакі, паводле сцвярджэння МЗС, дамовіліся працаваць над далейшым спрашчэннем візавага рэжыму “ў мэтах павелічэння ўзаемных турыстычных патокаў”.
У студзені Алейнік і Джайшанкар сустракаліся на палях саміту Руху недалучэння ў Кампале (Уганда).
12 сакавіка беларуская дэлегацыя правяла ў Індыі перамовы з Мансухам Мандавія, які сумяшчае пасады міністра хімічнай прамысловасці і мінеральных угнаенняў і міністра аховы здароўя і дабрабыту сям’і, а 13 сакавіка — з міністрам гандлю і прамысловасці Піюшам Гаялам.
Лукашэнка, прызначаючы 4 студзеня былога старшыню канцэрна “Беллеспаперапрам” Міхаіла Касько амбасадарам у Індыі, заявіў, што стасункі паміж краінамі “дэградавалі”. “Індыя — вялізная краіна. Я не магу быць задаволены тым станам спраў, якія ў нас складаюцца ў беларуска-індыйскіх стасунках”, — адзначыў ён.
Паводле даных амбасады Беларусі ў Індыі, узаемны тавараабарот у 2021 годзе склаў 566,6 млн долараў. На беларускі экспарт прыпала 375,8 млн долараў, на індыйскія пастаўкі — 190,8 млн. Даныя аб гандлі за 2022 і 2023 гады не прыводзяцца.
У ранейшыя гады Беларусь адпраўляла ў Індыю калійныя ўгнаенні, трактары, цягачы, грузавікі і розныя кампаненты для аўтамабільнай прамысловасці, цэлюлозу, шкловалакно, лён, сінтэтыку, інтэгральныя схемы, абсталяванне і прыборы ды інш. У зваротным напрамку пастаўляліся лекі, фарбавальнікі, прадукты харчавання ды іншыя тавары.
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- ЭканомікаНацбанк: Стаўкі па рублёвых крэдытах знізіліся за год для банкаў і выраслі — для ІПМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаТолькі свабодная нацыя можа супрацьстаяць пагрозам свайму суверэнітэту — спікер КР Мельнікава (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, ПалітыкаНа выбарах у Беларусі было больш за 90 "палітычна прадузятых назіральнікаў" — EPDEМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ГрамадстваНекаторыя дзіцячыя аздараўленчыя лагеры карыстаюцца ажыятажным попытам — цэнтр па санаторным лячэнніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка790 беларускіх грамадзян адпачыла ў друскінінкайскім санаторыі Belorus у 2024 годзеМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ЭканомікаКолькасць замежнікаў, якія адпачылі ў санаторыях Беларусі, у 2024 годзе вырасла на 13%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка