Мэр Парыжа: Беларускім і расійскім спартсменам не будуць рады на Алімпіядзе
31 сакавіка, Позірк. Расійскім і беларускім спартсменам “не будуць рады ў Парыжы”, заявіла мэр сталіцы Францыі Ан Ідальга падчас візіту ў Кіеў 28 сакавіка.
Відэа з каментаром Ідальга апублікаванае ў твітэр-акаўнце Blood Games 2024.
Мэр Парыжа таксама заявіла аб падтрымцы ўкраінскіх атлетаў.
“Парыж прыме вас як герояў, вы будзеце адчуваць сябе ў Парыжы як дома”, — сказала яна.
19 сакавіка дырэктар дэпартамента па сувязях з нацыянальнымі алімпійскімі камітэтамі Міжнароднага алімпійскага камітэта (МАК) Джэймс Маклеад паведаміў, што да ўдзелу ў Алімпійскіх гульнях дапушчана 7 беларускіх і 12 расійскіх спартсменаў у нейтральным статусе. У будучыні іх колькасць можа павялічыцца, сказаў ён.
Паводле слоў Маклеада, беларусам і расіянам забаронена ўдзельнічаць у цырымоніі адкрыцця гульняў. Іх вынікі не будуць адлюстроўвацца ў агульным медальным заліку. Рашэнне па ўдзелу атлетаў дзвюх краін у цырымоніі закрыцця будзе прынята пазней.
25 сакавіка Міжнародная федэрацыя гімнастыкі (FIG) паведаміла, што ліцэнзіі для ўдзелу ў Алімпіядзе атрымалі беларускія батутысты Іван Літвіновіч і Віялета Бардзілоўская.
28 лютага 2022 года, праз некалькі дзён пасля пачатку вайны ва Украіне, МАК заклікаў спартыўныя федэрацыі не дапускаць да спаборніцтваў пад сваёй эгідай атлетаў з РФ і Беларусі. Гэтая рэкамендацыя была неадкладна і масава прынятая да выканання, у выніку чаго расійскі і беларускі спорт аказаліся амаль у поўнай ізаляцыі.
25 студзеня 2023 года выканкам МАК пацвердзіў санкцыі, уведзеныя ў дачыненні да Беларусі і РФ праз вайну супраць Украіны, аднак адзначыў, што ніводнаму спартоўцу нельга забараняць удзельнічаць у спаборніцтвах “толькі праз яго пашпарт”.
28 сакавіка МАК выпусціў заяву, у якой рэкамендаваў міжнародным федэрацыям у відах спорту дазволіць беларусам і расіянам удзельнічаць у міжнародных спаборніцтвах. Пры гэтым павінен быць выкананы шэраг умоў. Беларускія і расійскія атлеты могуць спаборнічаць “у якасці індывідуальных нейтральных спартсменаў” (без выкарыстання сцяга, гімна і іншай сімволікі сваіх дзяржаў) і толькі ў тым выпадку, калі яны “актыўна не займаліся падтрымкай баявых дзеянняў” і не маюць дзеючых кантрактаў з сілавымі і ваеннымі ведамствамі сваіх краін.
8 снежня 2023 года МАК дапусціў індывідуальных спартсменаў з Беларусі і Расіі да ўдзелу ў летніх Алімпійскіх гульнях 2024 года ў Парыжы ў нейтральным статусе. Шэраг адпаведных федэрацый дапусціў беларусаў і расіян да спаборніцтваў пад сваёй эгідай.
Алімпійскія гульні пройдуць у Парыжы 26 ліпеня — 11 жніўня 2024 года.
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства, ПалітыкаУлады маюць намер ліквідаваць арганізацыю па падтрымцы ветэранаў вайны і вязняў канцлагераўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка