Мінск 00:56

Беларусь на другім месцы ў ЕАЭС па росце цэн на сельгаспрадукцыю ў 2024 годзе

Крыніца: pixabay.com

1 красавіка, Позірк. У Еўразійскім эканамічным саюзе (ЕАЭС) цэны на сельскагаспадарчую прадукцыю ў лютым 2024 года выраслі ў параўнанні са студзенем на 0,7%, сведчаць дадзеныя дэпартамента статыстыкі Еўразійскай эканамічнай камісіі (ЕЭК).

У гадавым вымярэнні (да лютага 2023-га) кошты ў саюзе выраслі на 7,5%.

Толькі Арменія прадэманстравала зніжэнне за мінулы месяц — на 4,2% (-11% за 12 месяцаў). У Беларусі і Кыргызстане цэны ў лютым павялічыліся на 0,7% (-2,4% і +0,4% у гадавым вымярэнні адпаведна). У Казахстане выраслі на 0,3% (-4,1%), Расіі — на 0,9% (+11,2%).

Прадукцыя раслінаводства ў сярэднім па ЕАЭС падаражэла на 2% (тут і далей у гадавым вымярэнні): у Беларусі — на 6,9%, Расіі — на 3,7%, у Кыргызстане — на 1,6%; у Арменіі і Казахстане патаннела на 15,5% і 6,9% адпаведна.

Цэны на прадукцыю жывёлагадоўлі выраслі ў ЕАЭС на 11,5%: у Расіі і Казахстане — на 15,7% і 4,3%; у Арменіі, Беларусі і Кыргызстане знізіліся на 6,7%, 4,8% і 0,5% адпаведна.

Паводле даных Нацыянальнага статыстычнага камітэта, у Беларусі вытворчасць прадукцыі ў гаспадарках усіх катэгорый (сельгасарганізацый, фермерскіх, насельніцтва) у студзені — лютым 2024 года ў бягучых цэнах склала 3 млрд 92,8 млн рублёў, што ў супастаўных цэнах на 6,9% больш, чым за аналагічны перыяд 2023-га.

Палова сельгаспрадпрыемстваў не гатовая да пасяўной — Камітэт дзяржкантролю

24 сакавіка, Позірк. У сельскагаспадарчых арганізацыях на 21 сакавіка было нарыхтавана ўсяго 56,7% мінеральных угнаенняў ад патрэбы да вясновай сяўбы, паведамляе Камітэт дзяржкантролю па выніках маніторынгу 205 гаспадарках ва ўсіх рэгіёнах Беларусі. Устаноўлена, што не ўсюды прымаюцца "дастатковыя меры па …
Падзяліцца: