2,1 млрд рублёў у рамках інвестпраграмы на 2024 год будзе накіравана ў тым ліку на праекты сілавікоў
29 сакавіка, Позірк. Дзяржаўную інвестыцыйную праграму на 2024 год зацвердзіў Аляксандр Лукашэнка 29 сакавіка ўказам № 119, паведамляе яго прэс-служба.
Згодна з дакументам, 41 са 120 аб’ектаў, уключаных у праграму, запланавана ўвесці ў эксплуатацыю ўжо сёлета. Плануецца пачаць фінансаванне будаўніцтва або рэканструкцыі 16 новых аб’ектаў (аб’екты дарожнага будаўніцтва — 4, інфраструктурныя аб’екты — 4, дзіцячыя дамы сямейнага тыпу — 2, бальніцы — 2).
Прадугледжана выдзяленне 2,1 млрд рублёў (каля 642 млн долараў), з якіх больш за 80% прызначана для фінансавання дзяржпраграм “Дарогі Беларусі”, “Здароўе народа і дэмаграфічная бяспека”, “Забеспячэнне правапарадку”, “Аграрны бізнес”, “Памежная бяспека” , “Адукацыя і моладзевая палітыка”, “Будаўніцтва жылля” ды інш.
Паведамляецца, што “дзяржаўныя капітальныя ўкладанні і сродкі фонду нацыянальнага развіцця размеркаваныя на сацыяльныя аб’екты, уключаючы аб’екты аховы здароўя, адукацыі, культуры, спорту, станцыі абезжалезвання вады, арэнднае жыллё, у тым ліку для вайскоўцаў”.
13 лютага 2023 года Лукашэнка падпісаў указ № 37, згодна з якім арэнднае жыллё бязвыплатна перадаецца ва ўласнасць асобам з 25 гадамі выслугі на вайсковай службе або адплатна, з 15-гадовай растэрміноўкай аплаты, калі выслуга складае 20 гадоў. Гэта тычыцца тых, хто звязаны з Мінабароны, МУС, МНС, КДБ, Дзяржпагранкамітэтам, Службай бяспекі прэзідэнта, ААЦ, Камітэтам дзяржкантролю, цэнтральнымі апаратамі СК і ДКСЭ, а таксама арганізацыямі з іх структуры.
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Эканоміка
- ГрамадстваТРВОД чакае, што на Вадохрышча ў вадаёмы акунецца 300 тыс. чалавекМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Эканоміка
- ЭканомікаУраджайнасць памідораў у цяпліцах зніжаецца ў гадавым выражэнні восем месяцаў запар — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 14 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка