Лукашэнка: Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта кажу шчыра
2 красавіка, Позірк. “Мы рыхтуемся да вайны, я аб гэтым гавару шчыра”, — заявіў Аляксандр Лукашэнка ў час візіту ў Гродна 2 красавіка.
“Хочаш міру — рыхтуйся да вайны” — не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі правільна сказана”, — працягнуў ён і прапанаваў “нікому не верыць, што мы хочам ваяваць” (цытата паводле ягонай прэс-службы).
Паводле яго слоў, у краіне вядзецца “неабходная падрыхтоўка адпаведных падраздзяленняў”, у войскі пастаўляюцца розныя віды ўзбраенняў і тэхнікі. “Калі адтуль (з Захаду. — “Позірк”.) нехта падвывае і нас крытыкуе, ведайце: мы робім правільна. Калі там нас пачнуць хваліць — бяда”, — сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў у чарговы раз, што Беларусь нікому не пагражае: “Мы не жадаем чужой зямлі. Нам гэтую дай бог апрацаваць”.
Пры гэтым Лукашэнка сцвярджае, што “мы ж зараз таксама капаем зямлю, як і яны, зусім побач з мяжой, толькі мэты ў нас зусім розныя”: “Там рыюць акопы, траншэі супраць танкаў і іншага, павялічваюць выдаткі на ўдарныя ўзбраенні. А мы тут дзве трэці бюджэту рэгіёна накіроўваем на сацыяльную сферу”.
Ён таксама заявіў, што раней забараніў чыноўнікам скардзіцца на санкцыі: “Я зыходзіў з простай логікі (сёння магу сказаць): калі начальніку, чыноўніку, дырэктару прадпрыемства даць магчымасць адкруціцца ад таго, каб напружвацца і працаваць, ён гэтым скарыстаецца. Таму я адразу сказаў: “Санкцый няма. Забудзьцеся, для вас санкцыяў няма”.
“Якая розніца нашым людзям, ёсць санкцыі ці іх няма. Яны хочуць жыць, яны хочуць працаваць”, — дадаў Лукашэнка.
24 лютага 2022 года Расія развязала поўнамаштабную вайну супраць Украіны, у якой афіцыйны Мінск падтрымлівае Крэмль.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка