У Беларусі рэпрэсавана больш за 20 замежнікаў — праваабаронцы
5 красавіка, Позірк. Беларускія ўлады пераследуюць па палітычных матывах не толькі грамадзян сваёй краіны — “пад рэпрэсіўны каток” трапляюць таксама замежнікі, гаворыцца ў справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.
Паводле даных праваабаронцаў, сёння ў зняволенні па “палітычных” прыгаворах знаходзяцца грамадзяне Украіны, Польшчы, Расіі, Латвіі, Казахстана і Узбекістана.
“Дакладная лічба невядомая, але іх лік ідзе на трэці дзясятак, — адзначаецца ў справаздачы. — Замежнікаў пераследуюць за ўдзел у акцыях пратэсту, каментары, перадачу інфармацыі незалежным СМІ і сваякам за мяжу”.
Раней некалькіх грамадзян Украіны асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх).
Праваабаронцы звяртаюць увагу, што за “абразлівыя” каментары ў сацсетках пра Аляксандра Лукашэнку асудзілі 69-гадовага ўраджэнца Украіны (мае беларускае грамадзянства), а за “садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці” да 2,5 года пазбаўлення волі прыгавораная грамадзянка Украіны.
З пачаткам поўнамаштабнай вайны ва Украіне ўзмацніўся ціск на ўкраінцаў у Беларусі — іх пераследуюць па падазрэннях у супрацоўніцтве з украінскімі спецслужбамі, падкрэсліваецца ў дакладзе.
Паводле арт. 358 (шпіянаж) і 3581 (агентурная дзейнасць) КК асуджана не менш за сем грамадзян Украіны: Сяргей Бойка, Людміла Ганчарэнка, Міхаіл Сталярчук, Дзмітрый Гудзік, Павел Купрыенка, Андрэй Шмай, Наталля Захаранка.
Пад вартай утрымліваецца фігурант справы аб дыверсіі на аэрадроме ў Мачулішчах (Мінскі раён) Мікалай Швец з Украіны. Тады ў выніку атакі беспілотнікаў быў выведзены са строю расійскі вайсковы самалёт А-50.
Увосень 2023 года КДБ паведаміў пра затрыманне ў Беларусі шасці чалавек паводле абвінавачвання ў “падрыхтоўцы тэрактаў”, сярод іх — два ўкраінцы (Вячаслаў Бародзій і Іван Ліхалат).
Па абвінавачванні ў тэрарызме затрымалі траіх грамадзян суседняй краіны. Сяргею і Паўлу Кабарчукам інкрымінуюць нелегальны пераход мяжы і дастаўку выбухоўкі, а жыхарцы Маларыцкага раёна (Брэсцкая вобласць) Лідзіі Грук — фатаграфаванне прыгранічных аб’ектаў.
У 2023 годзе паводле арт. 3581 КК асуджаная 57-гадовая грамадзянка Латвіі Ала Сакаленка, у 2022-м паводле арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) — 45-гадовы грамадзянін гэтай жа балтыйскай краіны Дзмітрый Сіўко.
“Адной з самых гучных спраў пераследу грамадзян Расіі” названы пераслед Сафіі Сапегі — сяброўкі былога апазіцыйнага блогера Рамана Пратасевіча. Пасля затрымання ў траўні 2021 года ў выніку прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair у Мінску яна была прыгавораная да 6 гадоў зняволення, памілаваная ў чэрвені 2023-га.
Па “справе Ціханоўскага” на 16 гадоў пазбаўлення волі асуджаны расіянін Дзмітрый Папоў, яго суайчыннік Андрэй Новікаў, прыгавораны да 2,5 года зняволення, адбыў тэрмін пакарання, выйшаў на волю і дэпартаваны ў РФ.
Да 11 гадоў калоніі паводле арт. 361 (заклікі да дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі) і 130 (распальванне расавай, нацыянальнай, рэлігійнай альбо іншай сацыяльнай варожасці або варажнечы) КК прыгавораны затрыманы ў траўні 2021-га расіянін Ягор Дуднікаў, да 9 гадоў паводле арт. 342 і 218 КК (наўмыснае знішчэнне або пашкоджанне маёмасці, учыненае агульнанебяспечным чынам або з прычыненнем буйной шкоды) — Максім Матырка.
Па “справе падрыхтоўкі дыверсій у Гродне” паводле арт. 289 КК (акт тэрарызму) судзяць Аляксея Кулікова.
59-гадовага Сяргея Ботвіча асудзілі паводле арт. 358 і 3581 КК (прысуд невядомы).
Праваабаронцам вядома аб трох асуджаных па палітычных матывах грамадзянах Польшчы: паводле арт. 3581 КК — Ежы Жывалеўскім, паводле арт. 368 (абраза прэзідэнта) і 269 КК — Роберце Тампале, паводле арт. 358 і 3581 КК — Томашы Бярозе.
Паводле арт. 368 КК асуджаны 62-гадовы грамадзянін Узбекістана Ільдар Таухітаў, а аводле арт. 342 КК — грамадзянін гэтай жа краіны Віктар Новік з жонкай.
Жыхара Петрыкава (Гомельская вобласць), які мае грамадзянства Казахстана, Віталя Скударнова асудзілі паводле арт.130, 369 і 368 КК.
На раніцу 5 красавіка ў Беларусі 1.400 чалавек, якіх праваабарончая супольнасць прызнае палітвязнямі.
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плана па эндапратэзаванняхМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка