Беларускі амбасадар Дапкюнас удзячны прэм’еру Славакіі Фіца за “адстойванне гістарычнай праўды ў Еўропе”
6 красавіка, Позірк. Падзяку за “мужную грамадзянскую пазіцыю” і “адстойванне гістарычнай праўды ў Еўропе” выказаў прэм’ер-міністру Славакіі Роберту Фіцу амбасадар Беларусі ў Аўстрыі, пастаянны прадстаўнік пры АБСЕ і міжнародных арганізацыях у Вене Андрэй Дапкюнас.
Паводле інфармацыі МЗС, яны сустрэліся 4 красавіка ў мемарыяльным комплексе Славін на цырымоніі ўскладання вянкоў з нагоды 79-й гадавіны вызвалення Браціславы. Дапкюнас прадстаўляў беларускую дзяржаву на гэтым мерапрыемстве, паколькі амбасады ў Славакіі больш няма — Мінск закрыў яе напрыканцы 2023 года.
Праз запрашэння беларускага і расійскага дыпламатаў у мемарыяльнай акцыі адмовіліся ўдзельнічаць амбасадары краін Еўрасаюза. Фіца публічна абурыўся гэтым фактам.
Ён выступіў з відэазваротам, у якім назваў паводзіны еўрапейскіх дыпламатаў праявай непавагі да “6.845 ваяроў Чырвонай Арміі, якія не змаглі вярнуцца дадому з Браціславы пасля яе вызвалення”. Прэм’ер Славакіі лічыць, што ўскладанне вянкоў — гэта меншае, што можна зрабіць “у памяць пра пакуты, прычыненыя фашызмам”.
Сёлета ў сярэдзіне студзеня міністр культуры Славакіі Марціна Шымковічава скасавала загад сваёй папярэдніцы Наталлі Міланавай, які наказваў Мінкульту, усім падведамным арганізацыям і супрацоўнікам “спыніць любое акадэмічнае культурнае ці іншае аналагічнае афіцыйнае супрацоўніцтва з Расійскай Федэрацыяй або Рэспублікай Беларусь да далейшага апавяшчэння”. Забарона была ўведзена ў сакавіку 2022 года праз развязаную РФ вайну супраць Украіны, у якой рэжым Аляксандра Лукашэнкі падтрымаў Маскву.
30 верасня 2023 года ў Славакіі прайшлі пазачарговыя парламенцкія выбары, на якіх перамагла левацэнтрысцкая партыя “Кірунак — сацыяльная дэмакратыя” на чале з Робертам Фіцам (некаторыя медыя называюць яго лабістам інтарэсаў РФ). Ён чацвёрты раз узначаліў урад краіны. Да гэтага Фіца кіраваў кабінетам у 2006–2010, 2012–2016 і 2016–2018 гадах.
Пасля прыходу да ўлады новых сіл Славакія дэкларуе прарасійскую (і адпаведна прамінскую) пазіцыю, аднак толькі на ўзроўні рыторыкі. 1 лютага Браціслава прагаласавала за выдзяленне Еўрасаюзам Украіне 50 млрд еўра на працягу 2024–2027 гадоў.
Расійская агрэсія ва Украіне і пазіцыя афіцыйнага Мінска стала прычынай, праз якую беларускіх і расійскіх дыпламатаў адмовіліся запрашаць на шэраг знакавых мерапрыемстваў. Японія адмовіла ім ва ўдзеле ў цырымоніі памяці ахвяр атамных бамбардзіровак Хірасімы і Нагасакі, Нобелеўскі камітэт адклікаў запрашэнне на ўручэнне прэміі.
Не запрашалі дэлегацыі Беларусі і РФ на цырымоніі да гадавіны вызвалення нацысцкіх канцлагераў Бухенвальд і Мітэльбау-Дора (Германія), Маўтхаўзен (Аўстрыя), Асвенцым (Польшча).
- Грамадства
- Палітыка
- ЭканомікаБеларусь лідзіруе ў ЕАЭС у росце цэн на сельгаспрадукцыю ад пачатку годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- ЭканомікаЦэны вытворцаў у горназдабыўной прамысловасці ў Беларусі ад пачатку года выраслі на 15,6% — ЕЭКМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 27 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаПагалоўе буйной рагатай жывёлы скарачаецца, нягледзячы на “апошняе папярэджанне“ ЛукашэнкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- У межах ЕАЭС за першую палову 2024 года 99,2% усіх інвестыцый у Беларусь паступіла з РасііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства