На мяжы з Беларуссю будзе тры лініі абароны, але пагрозы нападу пакуль няма — Зяленскі

6 красавіка, Позірк. Кіеў на сённяшні дзень не бачыць ніякіх “планаў, пагроз і магутнасцяў” для паўторнага нападу з боку Беларусі, заявіў прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі ў інтэрв’ю медыяплатформе “Мі-Україна”, якое выйшла 6 красавіка.
“Што да беларускага кірунку. Тое, што мы будуем [абарончыя] рубяжы, гэта не сакрэт, — сказаў ён. — І расіяне таксама павінны ведаць, і беларусы таксама, ці расіяне на тэрыторыі Беларусі таксама павінны ведаць: так, тут ёсць рубяжы. Так, тут будзе тры магутныя лініі абароны і тут маецца войска. Яны павінны ведаць, што тут маюцца і “зубы дракона”, і супрацьтанкавыя равы”.
“Усё гэта трэба ведаць, сакрэтаў няма. Дзякуючы сучаснай тэхніцы яны і так усё гэта маюць (інфармацыю пра ўмацаванне мяжы. — “Позірк”.), скажам шчыра, але тым не менш хаваць гэта не трэба, бо яны павінны ведаць, што [у выпадку паўторнага нападу з тэрыторыі Беларусі] будзе супраціў. І грамадства нашае, напрыклад Чарнігаўшчына, павінна ведаць, што тут магутная абарона”, — дадаў палітык.
Раней экс-камандуючы Аб’яднанымі сіламі Узброеных сіл Украіны Сяргей Наеў (пакінуў пасаду 11 лютага 2024 года на падставе рашэння Зяленскага) рэгулярна справаздачыў пра ўмацаванне мяжы з Беларуссю, у тым ліку шляхам абсталявання абарончых кропак і закладкі мін.
24 лютага 2022 года Расія здзейсніла ўзброенае ўварванне на тэрыторыю Украіны, пачаўшы найбуйнейшы ў Еўропе ваенны канфлікт з часоў Другой сусветнай вайны. Напад ажыццяўляўся ў тым ліку з тэрыторыі Беларусі.
У першыя тыдні вайны з беларускіх палігонаў расіяне таксама ажыццяўлялі ракетныя абстрэлы ўкраінскіх населеных пунктаў, што прывяло да гібелі мірных жыхароў. Акрамя таго, армія РФ на працягу доўгага часу выкарыстоўвала для ваенных мэт розныя інфраструктурныя аб’екты Беларусі.
Удараў у адказ па беларускай тэрыторыі Украіна не наносіла. Невядома ні пра адну дыверсійную аперацыю ўкраінскіх сіл у Беларусі, не паведамлялася і пра тэракты, ад якіх пацярпелі б людзі, жылыя ці вытворчыя будынкі.
Улады ў Мінску падтрымліваюць ваенную агрэсію РФ. Аляксандр Лукашэнка неаднаразова называў вінаватымі ў вайне Украіну і краіны Захаду.
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства