Мінск 02:00

Полк Каліноўскага паведаміў пра гібель двух байцоў батальёна “Волат”

Байцы палка Каліноўскага
Архіўнае фота: сайт ПКК

7 красавіка, Позірк. Два байцы батальёна “Волат” загінулі ва Украіне пры выкананні баявога задання, гаворыцца ў відэасправаздачы палка беларускіх добраахвотнікаў імя Кастуся Каліноўскага за перыяд з 25 сакавіка па 7 красавіка.

“Асобы воінаў і абставіны на дадзены момант не раскрываюцца ў мэтах бяспекі”, — заявіла спікер палка. Паводле яе слоў, полк на сувязі са сваякамі і блізкімі загінулых, адбыліся цырымоніі развітання з байцамі.

У сакавіцкай справаздачы палка з нагоды двухгоддзя стварэння гаварылася агулам пра 19 загінулых салдат. Тады ж камандзір палка Дзяніс Прохараў паведаміў, што ў складзе палка амаль 5 тыс. чалавек.

Падзяліцца: