Лукашэнка абвінаваціў Захад у падштурхванні праціўнікаў рэжыму да тэрактаў у Беларусі
8 красавіка, Позірк. “Заходнія куратары” кажуць “збеглым” (праціўнікам рэжыму ў Мінску, якія знаходзяцца за мяжой) пра неабходнасць здзейсніць у Беларусі тэрарыстычныя акты, заявіў Аляксандр Лукашэнка, прызначаючы 8 красавіка Уладзіміра Перцова намеснікам кіраўніка сваёй адміністрацыі.
“Мы абсалютна ведаем, чым яны (праціўнікі рэжыму. — “Позірк”.) там займаюцца, — цытуе Лукашэнку яго прэс-служба. — Бегаюць па розных цэнтрах прыняцця рашэнняў і дарадцах ад Амерыкі да Бруселя, просяць грошы. І самае галоўнае: “Дайце на СМІ, на СМІ, на СМІ!” На што куратары ім кажуць: “Хлопцы, у СМІ ужо былі, трэба нешта гарачэйшае”. Тыпу маскоўскага гэтага “Крокус Сіці”, крый божа”.
Ён таксама сцвярджае, што маюцца намеры арганізаваць узброенае супрацьстаянне, каб “зайсці ў Беларусь і хаця б кавалачак зямлі захапіць, абвясціць уладу сваю і паклікаць сюды замежных… ну не наймітаў, а ўжо войскі”.
“Наколькі гэта магчыма, я інфармую грамадства і нашых людзей пра асноўныя моманты, — падкрэсліў Лукашэнка. — Але я ж разумею, што сітуацыя няпростая. І ўсё сышлося зараз на СМІ. Цяпер гэтыя сектары нашага жыцця адыгрываюць найважнейшую ролю ўвогуле ў развіцці Беларусі”.
Ён лічыць, што зараз ідзе інфармацыйная вайна, перш за ўсё ў СМІ. “Калі патрэбныя інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі, гэта мы можам зрабіць проста. Але аснова ўсяго — праўда. Нам не трэба нічога прыдумляць”, — сцвярджае Лукашэнка.
“Вазьміце, напрыклад, інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі на мяжы. Нашто нам хлусіць? Паглядзіце, колькі трупаў валяецца сёння на мяжы. Снег сышоў — жах. Мне кожную раніцу дакладваюць. Яшчэ больш выкідваюць іх. Вось вам псіхалагічныя аперацыі — здымай і паказвай гэтых нягоднікаў, якія забіваюць людзей — мігрантаў — і выкідваюць на нашу тэрыторыю”, — дадаў ён.
Лукашэнка неаднаразова абвінавачваў Захад і сваіх палітычных апанентаў у падрыхтоўцы баявых адзінак для ўзброенай змены ўлады ў Беларусі ці спробы захапіць частку краіны. Выразных пацверджанняў таму прадстаўлена не было. Прапаганда і сілавікі перыядычна справаздачаць пра затрыманне “тэрарыстаў” з Украіны, праўдзівасць гэтай інфармацыі выклікае пытанні.
Крэмль рыхтуе тэракты ў Беларусі, у якіх абвінавацяць полк Каліноўскага, сцвярджае Інстытут Роберта Лансінга
- ПалітыкаУ Беларусь было дэпартавана звыш 3,5 тыс. украінскіх дзяцей з больш чым 20 акупаваных населеных пунктаў — ЛатушкаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
Кітай прадаставіць Беларусі 300 млн юаняў для рэалізацыі ўзгодненых праектаў
- Грамадства
Надзвычайная пажарная небяспека ў Гомельскай і Магілёўскай абласцях падоўжана на 20–22 верасня
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 19 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
Асуджаны за "спробу захопу ўлады" Юрый Зянковіч звярнуўся да Лукашэнкі з просьбай аб памілаванні
- Палітыка
У Пінску за “ўдзел у пратэстах” будуць судзіць журналіста Яўгена Мікалаевіча
- ПалітыкаКачанава запрасіла ў Беларусь кіраўніцтва УгандыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
На волю выйшла палітзняволеная Вольга Залатар
- Палітыка
У Савеце Еўропы заклікалі Грузію перагледзець забарону на ўезд беларускаму журналісту Андрэю Мялешку
Сілавікі правялі масавыя затрыманні ў Глыбокім і Століне
- Грамадства, ПалітыкаКраіны ЕС фіксуюць амаль на 40% больш спробаў нелегальнай міграцыі з беларускай тэрыторыі, чым у жніўніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Ціханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў
- ПалітыкаЦіханоўская: Дапамога рэпрэсаваным не замяняе працу па вызваленні палітвязняў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНа фоне імкнення ўладаў скараціць імпарт памідораў у міжсезонне іх ураджайнасць у цяпліцах знізіласяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка праз 13 гадоў зноў назваў "паняццямі" міжнародныя стандарты правядзення выбараў
- ЭканомікаЗнешняя крэдыторская запазычанасць арганізацый за 12 месяцаў вырасла на 22,6% — БелстатМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаНацбанк другі месяц не мяняе разліковыя велічыні стандартнай рызыкіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Лукашэнка прызнаў, што ў Беларусь прывозяць дзяцей з "днр", за што яго "ледзь не зацягнулі ў суд"
- Грамадства
У жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў
- Палітыка
Еўрапарламент заклікаў ЕС пашырыць санкцыі і працаваць над прыцягненнем рэжыму Лукашэнкі да адказнасці
- ПалітыкаВячорка: Еўрапарламент даў моцны сігнал Лукашэнку, што свет не забываецца на палітвязняўМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаБудаўніцтва жылля з дзяржпадтрымкай для тых, хто мае патрэбу, скарацілася на 22,6%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ЭканомікаДолар і юань падаражэлі на біржавых таргах 19 верасняМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
Еўрапарламент прыняў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- Палітыка
Ціханоўская намінуе на пасаду прадстаўніка АПК па сацыяльнай палітыцы Вольгу Зазулінскую
- ГрамадстваУ жніўні і з пачатку верасня на беларускіх метэастанцыях зафіксавана больш за 240 тэмпературных рэкордаў (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
Ціханоўская: Бел-чырвона-белы сцяг ізноў будзе лунаць над нашай краінай як сімвал вольнай Беларусі
- Палітыка
Еўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі
- ПалітыкаЕўрапарламент абмеркаваў рэзалюцыю аб становішчы палітвязняў у Беларусі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 18 верасня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+