Лукашэнка і Пуцін пагутарылі пра тое, як не будуць нападаць на краіны Захаду
12 красавіка, Позірк. Абвінавачанні на адрас Беларусі і Расіі ў выношванні планаў нападу на краіны Захаду абмеркавалі Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін на перагаворах 11 красавіка ў Маскве.
“Крычаць, што Лукашэнку з Пуціным заўтра Еўропу захопяць, — цытуе беларускага госця яго прэс-служба. — Ніколі не абмяркоўвалі такіх планаў, што мы некага хочам захапіць. Сваіх праблемаў хапае”.
У сваю чаргу Пуцін заявіў, што гэта “лухта, патрэбная кіруючым колам” заходніх краін, “каб патлумачыць і апраўдаць свае выдаткі на вайну ва Украіне, вось і ўсё”.
“І сваю няздольнасць”, — паспрабаваў прадэманстраваць дасведчанасць Лукашэнка.
“Перш за ўсё выдаткі, — не падтрымаў яго рэмарку суразмоўца. — Гэта галоўная прычына, чаму раздзімаецца гэтая тэма — нейкая агрэсіўная палітыка з боку Расіі”.
Пуцін пацікавіўся, “як ідуць справы на заходніх межах Беларусі”. Лукашэнка яму на гэта адказаў, што сітуацыя цяжкая і больш за ўсё яго “хвалюе палітыка польскага кіраўніцтва”: “Навошта ім гэтая канфрантацыя?”
“І літоўцы, латышы… Па-першае, дзясяткамі выкідваюць трупы праз мяжу. Ідзе нейкая колькасць туды мігрантаў — яны іх выкідваюць. Агароджу пабудавалі — за плот выкідваюць да нас на мяжу. Цяпер снег растаў — агаліліся трупы, валяюцца проста на мяжы”, — сцвярджае ён. Пра тое, што мігранты пранікаюць ці спрабуюць пранікаць у краіны ЕС з тэрыторыі Беларусі, не сустракаючы супраціву з боку беларускіх пагранічнікаў, а то і кіраваныя імі, Лукашэнка нічога не сказаў.
24 сакавіка пра план Мінска і Масквы здзейсніць “бліцкрыг на Вільнюс” заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык. Пазней такой магчымасці не выключыў намеснік кіраўніцы АПК, прадстаўнік па транзіце ўлады Павел Латушка.
Абвінавачанні вымусілі Лукашэнку апраўдвацца. Сустракаючыся з вайскоўцамі 26 сакавіка ў Ашмянскім раёне (Гродзенская вобласць), ён назваў гэта “бздурай поўнай”, падкрэсліўшы, што Беларусь “выбудоўвае абарону”. Зрэшты, ужо праз тыдзень, 2 красавіка, Лукашэнка заявіў у Гродне: “Мы рыхтуемся да вайны, я пра гэта гавару шчыра. <…> “Хочаш міру — рыхтуйся да вайны” — не я гэта прыдумаў. Гэта вельмі слушна сказана”.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка