Кавалеўскі абмеркаваў у Бундэстагу пагрозу незалежнасці Беларусі з боку “расійскага імперыялізму”

12 красавіка, Позірк. Прадстаўнік па замежных справах Аб’яднанага пераходнага кабінету (АПК) Валерый Кавалеўскі правёў шэраг сустрэч у Бундэстагу, дзе “за адным сталом сабраліся прадстаўнікі розных палітычных партый Германіі”, паведамляе прэс-служба кабінета.
Паводле слоў Кавалеўскага, цікавасць нямецкіх дэпутатаў да дыялогу “яшчэ раз падкрэслівае: тэма Беларусі аб’ядноўвае”.
Адзначаецца, што прадстаўнік АПК правёў сустрэчы з дэпутатам Хрысціянскага дэмакратычнага саюзу Кнутам Абрахамам, прадстаўніком партыі “Зялёных” Робінам Вагенерам, парламентарыем ад Сацыял-дэмакратычнай партыі Нільсам Шмітам.
Асноўнай тэмай сустрэч, паводле слоў Кавалеўскага, была “пагроза, якую нясе расійскі імперыялізм і каланіялізм не толькі незалежнасці Беларусі і Украіны, але і ўсяму рэгіёну, і тыя практычныя крокі, якія могуць зрабіць еўрапейскія партнёры, каб дапамагчы абараніць суверэнітэт нашай краіны — і дапамагчы Украіне на шляху да перамогі”.
Кавалеўскі, як паведамляецца, адказаў на пытанні пра выбары ў Каардынацыйную раду, бягучую сітуацыю і патрэбы беларускай грамадзянскай супольнасці, уздымалася таксама тэма рэзалюцыі Бундэстага па Беларусі і наступныя практычныя крокі, якія могуць вынікаць з яе.
На сустрэчах у МЗС Германіі “асобна закраналіся міграцыйныя пытанні, з якімі сутыкаюцца беларусы Германіі”. Сцвярджаецца, што бакі дамовіліся аб “механізмах рэагавання на праблемы ў канкрэтных выпадках”.
Завяршыўся візіт Кавалеўскага сустрэчай з кіраўніком дэпартамента двухбаковых адносін з краінамі Цэнтральнай, Усходняй і Паўднёваўсходняй Еўропы, Цэнтральнай Азіі і Паўднёвага Каўказу канцылярыі канцлера Олафа Шольца Аляксандрам Валаў.
“Германія — адзін з найбольш уплывовых актараў у знешняй палітыцы Еўрасаюза, таму візіты ў Берлін — асабліва важныя. І тут нас вельмі добра прымаюць, гатовыя абмяркоўваць самыя розныя задачы і шукаць да іх новыя рашэнні”, — адзначыў прадстаўнік АПК.
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаУ 2024 годзе доля апраўдальных прысудаў у крымінальных працэсах вырасла з 0,14% да 0,19%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- ЭканомікаЗа апошнія пяць гадоў колькасць вакансій на рынку працы вырасла амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка