Мінск 06:13

У жыхара Ліды канфіскавана амаль 28 тон каляровых металаў

Скрыншот: МУС

14 красавіка, Позірк. У Барысаўскім раёне (Мінская вобласць) супрацоўнікамі МУС затрыманы нелегальны груз на 150 тыс. рублёў, паведаміла прэс-служба ведамства.

Гаворка пра амаль 28 тон каляровых металаў, выяўленых у грузавіку Volvo, якім кіраваў 47-гадовы жыхар Ліды (Гродзенская вобласць).

Адзначаецца, што дакументы не груз кіроўца “прадаставіць не змог”.

“Ён растлумачыў, што цягам трох месяцаў скупляў у насельніцтва лом медзі, латуні, свінцу і алюмінію, які вёз у Расію для продажу”, — гаворыцца ў паведамленні.

Метал і транспартны сродак канфіскаваныя, за незаконную прадпрымальніцкую дзейнасць у дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол, яму пагражае буйны штраф і канфіскацыя тавару, падкрэслівае МУС.

Падзяліцца: