“БХД” і “Народная грамада” аб’явілі аб сумесным удзеле ў выбарах у Каардынацыйную раду

19 красавіка, Позірк. Палітычныя партыі “Народная Грамада” і “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя” заявілі пра сумесны ўдзел ў выбарах у Каардынацыйную раду (КР) адзіным спісам “Салідарнасць”, паведаміў у “Фэйсбуку” выконваючы абавязкі кіраўніка “Грамады” Яўген Вільскі.
“Прымаючы да ўвагі гістарычную значнасьць падзей у Рэспубліцы Беларусь, з улікам геапалітычных рэалій і рэгіянальных змен, разумеючы значнасць і неабходнасць палітычных перамен унутры Рэспублікі Беларусь, прымаючы на сябе адказнасць перад беларускім народам, мы дамовіліся аб неабходнасці сумеснага ўдзелу ў працы Каардынацыйнай Рады”, — напісаў ён.
Падмуркам супрацы, паводле словаў Вільскага, “з’яўляецца прыхільнасць да нацыянальных і дэмакратычных прынцыпаў пабудовы Рэспублікі Беларусь — як незалежнай і суверэннай дзяржавы”.
“Народная грамада” пазбаўлена рэгістрацыі ў Беларусі, “БХД” — частка аргкамітэта, які яе ніколі не меў.
18 красавіка аб намеры ўдзельнічаць у выбарах у КР паведамілі кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка і кіраўнік “Руху “За свабоду” Юрый Губарэвіч.
Выбары ў Каардынацыйную раду трэцяга склікання пройдуць 25–28 траўня.
Да 15 красавіка выбарчай камісіі павінны быць прадстаўленыя спісы кандыдатаў. Апошняя дата рэгістрацыі кандыдатаў — 22 красавіка. З 25 красавіка па 25 траўня — перыяд агітацыі.
- ГрамадстваЗ нагоды 23 лютага кіраўнік НАНБ заявіў пра гатоўнасць абараніць "навукова-інавацыйную незалежнасць" і завочна запярэчыў ЛукашэнкуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЗа тры тыдні лютага суседнія краіны ЕС спынілі амаль 500 спробаў нелегальнага пераходу з беларускай тэрыторыіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла 10-е месца па росце спажывецкіх цэн у студзені 2025 года на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- ГрамадстваУ 2024 годзе колькасць асуджаных паводле “наркатычных" артыкулаў скарацілася на 6,4% — статыстыка Вярхоўнага судаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка