Мінск 02:46

У першым квартале Польшча ўзяла пад міжнародную абарону 670 грамадзян Беларусі

Фота: "Позірк"

20 красавіка, Позірк. У першым квартале 2024 года Польшча надала міжнародную абарону 670 грамадзянам Беларусі, сведчаць даныя Упраўлення па справах замежнікаў.

Беларусы былі самай шматлікай нацыянальнай групай сярод тых, каго ў студзені — сакавіку было вырашана ўзяць пад абарону. На другім месцы апынуліся ўкраінцы (410), трэцім — расіяне (50). Усяго ўпраўленне за гэты час выдала 2 тыс. рашэнняў, з якіх 1,2 тыс. былі станоўчымі.

Адмову ў наданні міжнароднай абароны за гэты час атрымалі 400 замежнікаў, сярод якіх 30 беларусаў і 170 расіян.

За тры месяцы гэтага года ва ўпраўленне звярнуліся па міжнародную абарону каля 3 тыс. замежных грамадзян, у тым ліку 1 тыс. беларусаў, 1,2 тыс. украінцаў, каля 300 расіян. Паводле даных ведамства, у параўнанні з тым жа перыядам 2023 года, колькасць атрыманых заяў вырасла прыкладна на траціну.

Няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці са спасылкай на даныя ўпраўлення паведамляў, што на 31 снежня 2023 года ў Польшчы пражывалі 118.562 грамадзяніны Беларусі з дакументамі, якія тым ці іншым чынам легалізуюць іх у краіне. Сярод іх часовы дазвол на жыхарства мелі 69.399 чалавек, сталы ДНЖ — 39.553, дадатковую абарону — 6.555, дазвол на знаходжанне доўгатэрміновага рэзідэнта ЕС — 1.160, статус уцекача — 578, часовую абарону — 436, іншыя падставы — 881.

Польскія дзяржорганы зацікавіліся праблемай перадачы беларускім уладам звестак пра палітэмігрантаў — ЦБС

17 красавіка, Позірк. Польскія дзяржаўныя органы "зацікавіліся пытаннем" перадачы ўладам Беларусі звестак пра палітычных эмігрантаў, паведаміў 17 красавіка няўрадавы Цэнтр беларускай салідарнасці (ЦБС), які напярэдадні заявіў пра наяўнасць такіх фактаў. Адзначана, што ЦБС "знаходзіцца ў сталым кантакце з імі". "Мы збіраем вашыя …

Не менш за 120 беларусаў не могуць атрымаць польскі праязны дакумент у Ніжнесілезскім ваяводстве — НАУ

17 красавіка, Позірк. Не менш за 120 беларусаў не могуць атрымаць польскі праязны дакумент у Ніжнесілезскім ваяводстве (паўднёвы захад Польшчы, мяжуе з Чэхіяй і Германіяй) у сувязі са сканчэннем тэрміну дзеяння пашпарта, паведамляе прэс-служба Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ). Раней кіраўнік НАУ, намеснік …
Падзяліцца: