Мінск 20:04

Кіраўнік Мінсувязі заявіў аб планах стварэння айчынных вэб-браўзэра і аперацыйнай сістэмы

Крыніца: sb.by

21 красавіка, Позірк. Савет па праектах у сферы лічбавага развіцця пры Міністэрстве сувязі і інфарматызацыі зацвердзіў асноўныя напрамкі пілотных праграм, паведамляе тэлеграм-канал ведамства.

Паводле слоў кіраўніка Мінсувязі Канстанціна Шульгана, зацверджаныя такія напрамкі, як “стварэнне айчынных аперацыйнай сістэмы, сістэмы забеспячэння асяроддзя віртуалізацыі, комплексу офісных праграм і вэб-браўзэра”.

Рэалізацыя гэтых праектаў з’яўляецца “важнай задачай для забеспячэння стабільнай працы ўсіх уцягнутых у эканоміку арганізацый і якаснага жыцця для грамадзян”, сказаў міністр.

“Безумоўна, гэта няпростая задача, — адзначыў ён. — У нас распрацаваны план дзеянняў па стварэнні “лічбавага суверэнітэту”, які мы рэалізуем. Пілотныя праекты — гэта форма супрацоўніцтва з айчыннымі ІТ-распрацоўшчыкамі, якія з’яўляюцца як пастаўшчыкамі, так і карыстальнікамі заяўленых у якасці ключавых лічбавых рашэнняў”.

“Наяўнасць уласнага сістэмнага праграмнага забеспячэння дазваляе быць незалежнымі ад імпартных рашэнняў і ўпэўненымі ў магчымасці яго самастойнага развіцця (мадыфікацыі) пад патрэбы нашай эканомікі”, — падкрэсліў Шульган.

Пералік зацверджаных напрамкаў, дадаў кіраўнік ведамства, “не з’яўляецца канчатковым”.

“Неўзабаве на падставе рашэння савета будуць абвешчаныя новыя напрамкі для практычнага ўкаранення па спрошчаных правілах прыкладных лічбавых рашэнняў у галінах эканомікі, створаных айчыннымі распрацоўшчыкамі”, — удакладніў міністр.

Лукашэнка запатрабаваў лакалізаваць "айчынны камп'ютар" на 70% да канца года

20 студзеня, BPN. Да канца года ўзровень лакалізацыі "айчынных камп'ютараў", што выпускаюцца на прадпрыемстве "Гарызонт", павінен дасягнуць 70%, такую задачу Аляксандр Лукашэнка паставіў 20 студзеня ў Мінску падчас наведвання выстаўкі навукова-тэхнічных дасягненняў "Беларусь інтэлектуальная". "Вы малайцы. Вы паказалі, што можам …
Падзяліцца: