Рашэнне праблемы дэфіцыту медработнікаў былы профільны міністр бачыць у “рацыянальным выкарыстанні” тых, што засталіся

Апублікавана ў адкрытай версіі “Позірку” 22 красавіка ў 12:25
22 красавіка, Позірк. Самым хуткім і эфектыўным рашэннем праблемы дэфіцыту кадраў у медыцыне і сельскай гаспадарцы з’яўляецца “рацыянальнае выкарыстанне тых кадраў, якія ў нас ёсць”, заявіў 21 красавіка ў інтэрв’ю тэлеканалу АНТ старшыня Гродзенскага аблвыканкама, былы міністр аховы здароўя Уладзімір Каранік.
Паводле слоў чыноўніка, які назваў свой варыянт вырашэння кадравай праблемы “непапулярнай і крамольнай думкай”, па колькасці лекараў на 10 тыс. насельніцтва Беларусь”чацвёртая ці пятая ў свеце”.
“За 5 гадоў колькасць урачоў на 10 тыс. насельніцтва ў Гродзенскай вобласці вырасла з 57,5 да 58. У суседняй Польшчы гэты паказчык знаходзіцца на ўзроўні 24-25. Сярэдні паказчык Еўрасаюза — 28-30″, — сцвярджае Каранік.
Паводле яго слоў, калі кажуць “пра вакансіи, пра недахоп кадраў”, трэба мець на ўвазе, што на біржу працы трапляюць “і тыя 0,5 стаўкі неўролага ў невялікай раённай бальніцы”.
“Там не тое каб няма магчымасці атрымання неўралагічнай дапамогі. Там хтосьці з тэрапеўтаў ужо прайшоў перападрыхтоўку і гэтыя паўстаўкі сумяшчае. Задача не запоўніць гэтыя вакансіі, а забяспечыць іх максімальна эфектыўнае і рацыянальнае выкарыстанне, каб пацыент па-за залежнасцю ад месца пражывання атрымліваў медыцынскую дапамогу па адзіных стандартах”, — лічыць чыноўнік.
Гаворачы аб дэфіцыце кадраў у медыцыне, Аляксандр Лукашэнка ў Гродне 2 красавіка заявіў, што, “калі не хапае паўтара чалавека” — гэта не катастрофа, і параіў адказным чыноўнікам персанал “пераразмеркаваць і працаваць як след”.
“Кажуць, таго не хапае, гэтага не хапае. Лекараў, медсясцёр… Слухай, у нас усяго хапае. Толькі ў нас некаторыя катэгорыі, у тым ліку лекары, хочуць працаваць, як у нас, а жыць, як на Захадзе, і атрымліваць вялікія грошы. Так яны суткамі працуюць, асабліва моладзь. Гэта я ведаю дакладна. Суткамі працуюць. Але яны і зарабляюць”, — сказаў тады Лукашэнка.
Таксама ён заявіў, што лекары ў “найлепшых клініках” зарабляюць у месяц 8-10 тыс. рублёў. Такі заробак ён назваў “прэзідэнцкім”.
Паводле слоў Лукашэнкі, лекары з такім заробкам “не толькі суткамі працуюць”, а “яшчэ і навукай займаюцца”. Якія менавіта клінікі з’яўляюцца “найлепшымі”, ён не ўдакладніў.
Кіраўнік Міністэрства аховы здароўя Аляксандр Хаджаеў у размове з Лукашэнкам паведаміў, што сярэдні па краіне заробак лекараў “годны” і складае 2,8 тыс. рублёў.
Медыцынская галіна сутыкнулася з дэфіцытам кадраў з-за ганенняў на не верных рэжыму работнікаў пасля масавых акцый пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў прэзідэнцкіх выбараў 2020 года.
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКурс наяўнага долара ў лютым 2025 года знізіўся на 5,1%, з пачатку года — на 7,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаАфіцыйны курс долара ў Беларусі за студзень — люты 2025 года знізіўся на 8,5% — другое месца на тэрыторыі былога СССР (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЗа студзень і люты 2025 суседнія краіны ЕС зафіксавалі 1.117 спробаў нелегальнага пераходу з Беларусі — удвая больш, чым за два месяцы 2024-га (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства