Лукашэнка, які дазваляў сабе антысеміцкія выказванні, павіншаваў яўрэяў з Песахам
23 красавіка, Позірк. Юдаізм займае “важнае месца ў канфесійнай палітры Беларусі”, заявіў Аляксандр Лукашэнка 23 красавіка, віншуючы юдэяў са святам у памяць пра зыход з Егіпта — Песахам.
“Дзясяткі рэлігійных супольнасцяў, адукацыйных і культурных цэнтраў вядуць актыўную дзейнасць у нашай краіне, — гаворыцца ў пасланні, апублікаваным прэс-службай віншавальніка. — Іх дабрачынная і асветніцкая праца садзейнічае ўмацаванню міжнацыянальнага сяброўства, развіццю грамадскага дыялогу і захаванню грамадзянскай згоды”.
Паводле слоў Лукашэнкі, Песах з’яўляецца святам “вернасці яўрэйскага народа сваім традыцыям”, якое “сімвалізуе пачатак доўгага шляху да здабыцця зямлі запаветнай”. “Сёння памяць пра мужнасць і трываласць продкаў дае сілы пераадольваць цяжкасці сучаснага свету, з’яўляецца залогам светлай будучыні”, — адзначыў ён.
Лукашэнка неаднаразова трапляў у скандалы праз свае антысеміцкія выказванні.
У 2007 годзе ён пахваліўся перад расійскімі журналістамі абноўленым Бабруйскам (Магілёўская вобласць): “Калі вы былі ў Бабруйску, вы бачылі, у якім стане горад. У яго страшна было зайсці! Свінушнік быў! Гэта ў асноўным быў яўрэйскі горад. Ну, вы ведаеце, як яўрэі ставяцца да месца, дзе яны жывуць. Паглядзіце ў Ізраілі”.
На гэты слоўны выпад давялося рэагаваць ізраільскаму віцэ-прэм’еру — міністру замежных спраў Цыпі Ліўні, якая “рашуча асудзіла” гэтыя “адкрыта антысеміцкія выказванні”. Чыноўніца падкрэсліла, што лідары абавязаныя “змагацца з антысемітызмам усюды, дзе гэта з’ява паднімае сваю пачварную галаву, па ўсім свеце, а не заахвочваць яе”.
Перад нацыяналізацыяй кандытарскіх фабрык “Камунарка” і “Спартак” у 2012 годзе Лукашэнка выказаўся пра бізнесмена Марата Новікава: “Былы бухгалтар Ізя Сігізмундавіч (ці як яго там), змяніўшы прозвішча на Новікаў, з’ехаў у Амерыку і ўсталяваў кантроль над беларускімі прадпрыемствамі, скупіўшы за бутэльку гарэлкі акцыі кандытарскіх фабрык”.
У 2015 годзе ў поле яго зроку трапіў цяпер нябожчык заснавальнік партала tut.by Юрый Зісер. Звяртаючыся да Сямёна Шапіры, які тады быў старшынёй Менаблвыканкама, Лукашэнка заявіў, што “неяк Зісер гэты ваш непрыстойна сябе паводзіць часам”.
“Я вас прасіў год таму ўзяць усіх яўрэяў пад кантроль у Беларусі. І нават Павел Ізотавіч (Якубовіч, на той момант галоўны рэдактар дзяржаўнай газеты “Советская Белоруссия”, якая з 2018 года называецца “СБ. Беларусь сёння”. — “Позiрк”.) не абураўся. Зісер ніяк не можа. Ніяк ты не можаш нармалізаваць гэтага чалавека?” — сказаў ён.
У канцы 2023 года Лукашэнка, разважаючы перад журналістам у Санкт-Пецярбургу пра магчымасць выхаду Арменіі з аб’яднанняў на постсавецкай прасторы, заявіў: “Не думаю, што армяне дурныя людзі. Армяне ж разумныя людзі! Там жа няма ніводнага яўрэя!”
На просьбу “Белсата” пракаментаваць заяву амбасада Ізраіля ў Беларусі лаканічна адказала, што “вывучае гэтую сітуацыю”.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+