Камітэт па абароне журналістаў: Пазбаўленне беларускіх СМІ іх даменных імёнаў — бязлітасная форма цэнзуры
24 красавіка, Позірк. Камітэт па абароне журналістаў (CPJ) “рашуча асудзіў” рашэнне беларускіх уладаў ануляваць даменныя імёны сайтаў навін, якія тыя назвалі “экстрэмісцкімі”, і заклікаў “спыніць выкарыстанне заканадаўства аб экстрэмізме ў якасці інструмента цэнзуры для падаўлення незалежных СМІ”.
“Улады выкарыстоўваюць заканадаўства аб экстрэмізме для затрымання, штрафаў і турэмнага зняволення апазіцыйных журналістаў і блакіроўкі шматлікіх СМІ, прызнаных экстрэмісцкімі”, — гаворыцца ў заяве арганізацыі.
На думку каардынатара праграмы CPJ па Еўропе і Цэнтральнай Азіі Гульнозы Саід, “пазбаўленне незалежных СМІ іх даменных імёнаў, а беларускай грамадскасці важнай інфармацыі — гэта бязлітасная форма цэнзуры”.
“Пасля таго, як незалежных журналістаў саджаюць у турму або вымушаюць эміграваць, а незалежныя СМІ прымушаюць замаўчаць, беларускія ўлады спрабуюць задушыць свабодны паток інфармацыі ў інтэрнэце, выкарыстоўваючы ў якасці зброі сваё ганебнае заканадаўства аб экстрэмізме”, — лічыць прадстаўнік камітэта.
4 красавіка начальнік ААЦ Андрэй Паўлючэнка падпісаў загад № 69, паводле якога “ў выпадку ўключэння ў рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў інфармацыйнай прадукцыі з указаннем інтэрнэт-рэсурсу і яго ідэнтыфікатара — даменнага імя, зарэгістраванага ў нацыянальнай даменнай зоне, запіс пра рэгістрацыю такога даменнага імя анулюецца на падставе рашэння адміністратара нацыянальнай даменнай зоны”.
Такое ануляванае даменнае імя ўносіцца ў спецыяльны пералік і “становіцца недаступным для рэгістрацыі на працягу перыяду знаходжання адпаведнай інфармацыйнай прадукцыі ў рэспубліканскім спісе экстрэмісцкіх матэрыялаў”.
Таксама пазначана, што даменнае імя, запіс пра рэгістрацыю якога ануляваны, будзе выстаўляцца на аўкцыён не пазней за 45 каляндарных дзён з дня анулявання запісу (іншы тэрмін у дачыненні да канкрэтных даменаў можа быць вызначаны адміністратарам нацыянальнай даменнай зоны ў апавяшчэнні).
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаСамая ўплывовая канфесія — праваслаўе, самая веруючая вобласць — Брэсцкая, заяўляе ўпаўнаважаны па справах рэлігійМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Грамадства, Палітыка
- ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 21 студзеня 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- Эканоміка
- ЭканомікаІнфляцыя можа "з’есці" дасягненні беларускай эканомікі — эксперт BEROC (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Выбары, Палітыка
- ЭканомікаПры адсутнасці “моцнага шоку” дэвальвацыі беларускага рубля ў 2025 годзе не адбудзецца, лічыць эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаІмавернасць поўнай адмовы ўладаў ад цэнавага рэгулявання роўная нулю — эксперт BEROCМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка