Мінск 06:34

За тры месяцы ў Беларусі па палітычных матывах затрымана амаль 1.000 чалавек

Крыніца: advokatos.by

24 красавіка, Позірк. Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі дагэтуль “застаецца катастрафічнай”, гаворыцца ў апублікаванай 24 красавіка справаздачы праваабарончага цэнтра “Вясна”.

Паводле звестак праваабаронцаў, за першы квартал 2024 года ў Беларусі затрымана 987 чалавек (больш за ўсё ў студзені — 406), траціна з іх — жанчыны. У 65 затрыманых ёсць непаўналетнія дзеці.

Удакладняецца, што ўсплёск рэпрэсій у першым месяцы года звязаны з “масавым рэйдам КДБ за прадуктовую дапамогу ад ініцыятывы INeedHelpBY”.

Таксама праваабаронцам вядома пра мінімум 1.602 суды па адміністрацыйных справах за гэты час.

“Толькі ў лютым беларускія суды разгледзелі не менш за 671 справы. У гэтым месяцы ўлады пачалі судзіць за “выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці” (арт.24.15 КаАП). Гэты артыкул раней у Беларусі не выкарыстоўваўся”, — адзначае “Вясна”.

Праваабаронцы падкрэсліваюць, што прыведзеныя лічбы “могуць быць значна большымі”, бо не ўсе выпадкі рэпрэсій становяцца вядомымі.

"Вясна": Не менш за 100 чалавек трапілі пад суд за атрыманне "замежнай дапамогі" праз INeedHelpBY

29 лютага, Позірк. З пачатку лютага ў Беларусі не менш за 100 чалавек трапілі пад судовы пераслед за "выкарыстанне замежнай дапамогі для ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці" паводле арт. 24.15 КаАП, паведамляе праваабарончы цэнтр "Вясна". Гэты артыкул прадугледжвае штраф у памеры ад …
Падзяліцца: