Да выбараў у Каардынацыйную раду дапушчана 12 спісаў з 265 кандыдатамі
25 красавіка, Позірк. Пасля верыфікацыі да выбараў у Каардынацыйную раду (КР) дапушчана 12 спісаў, якія агулам налічваюць 265 кандыдатаў. Колькасны склад спісаў і дадзеныя ім парадкавыя нумары тэлеграм-канал КР апублікаваў 25 красавіка пасля агульнага пасяджэння выбарчай камісіі.
Такім чынам, у выбарах будуць удзельнічаць наступныя спісы:
- 1. “Салідарнасць” — 21 чалавек (лідары спісу — прадстаўнік групы хрысціянскіх дэмакратаў Георгій Дзмітрук, в.а. старшыні партыі “Народная грамада” Яўген Вільскі),
- 2. “Воля” — 20 (намеснік камандзіра палка імя Кастуся Каліноўскага Вадзім Кабанчук),
- 3. “Еўрапейскі выбар” — 34 (старшы палітычны дарадца дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай Аляксандр Дабравольскі; першапачаткова ў спісе было 37 чалавек),
- 4. “Наша справа” — 14 (палітолаг Роза Турарбекава),
- 5. “Закон і Правапарадак” — 20 (кіраўнік арганізацыі ByPol Аляксандр Азараў),
- 6. “Голас дыяспар — Адзінства па-над межамі” — 13 (лідар беларускай дыяспары ў Сан-Францыска Надзея Нортан, раней спіс прадстаўляў праваабаронца Раман Кісляк),
- 7. “Незалежныя беларусы” — 17 (відэабалогер Максім Шабуцкі),
- 8. “Блок Пракоп’ева — Ягорава” — 34 (адзін з заснавальнікаў беларускага добраахвотніцкага палка “Пагоня”, былы рэстаратар Вадзім Пракоп’еў і дзейны старшыня КР Андрэй Ягораў; раней спіс налічваў 35 чалавек),
- 9. “Каманда Латушкі і Рух “За свабоду” — 46 (намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета Павел Латушка і яго намеснік па кадравых пытаннях, лідар руху Юрась Губарэвіч; першасна ў спісе было 47 чалавек),
- 10. “Хопіць баяцца” — 14 (аўтар аднайменнага медыяпраекта, відэаблогер Таццяна Мартынава),
- 11. “Краіна для жыцця” — 17 (кіраўнік аднайменнага грамадскага руху Віталь Савюк),
- 12. “Моладзевы наступ” — 15 (актывістка “Моладзевага блока” Лізавета Пракопчык).
У рэгістрацыі адмовілі спісу “За годнасць беларусак”, дзе было 10 кандыдатаў на чале з кіраўніком віленскага аддзялення “Руху беларускіх нацыяналістаў” Яраславам Грыгор’евым.
Варта адзначыць, што сход “часткі асабовага складу” палка імя Кастуся Каліноўскага раней дазволіў байцам “рэалізоўваць ўласныя палітычныя інтарэсы” выключна ў якасці фізічных асоб — пры ўмове сыходу з вайсковай адзінкі.
Выбары ў Каардынацыйную раду пачнуцца 25 траўня і працягнуцца 3 дні — да 23:59 27 траўня. Першае пасяджэнне КР трэцяга склікання чакаецца 15 чэрвеня.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі свае высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка