Дэмсілы вітаюць рашэнне Сейма Літвы не абмяжоўваць беларусам паездкі на радзіму
25 красавіка, Позірк. Дэмакратычныя сілы Беларусі вітаюць тое, што 25 красавіка Сейм Літвы адхіліў прапановы ануляваць беларусам дазвол на жыхарства за частыя паездкі на радзіму.
За апошнія тыдні “была зроблена вялікая праца — дзясяткі сустрэч, размоў і дыскусій, каб дабіцца большасці галасоў супраць паправак”, адзначыла кіраўніца Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК) Святлана Ціханоўская.
“Разам з літоўскімі партнёрамі і сябрамі мы знайшлі кампраміс — і пры гэтым адстаялі інтарэсы беларусаў. Я хачу падзякаваць усім дэпутатам, якія разумеюць, што Беларусь — гэта не Лукашэнка, а беларусы — не расіяне. Дзякуй усім, хто падтрымлівае еўрапейскі выбар беларусаў”, — цытуе палітыка яе прэс-служба.
Разам з тым дэмлідар заклікала беларусаў памятаць “пра небяспеку паездак у Беларусь”, асабліва калі людзі “мелі досвед рэпрэсій”. “Не рызыкуйце сваёй свабодай. Калі вы ўладальнік гуманітарнага ДНЖ, калі ласка, устрымайцеся ад паездак у Беларусь. Гэта можа прывесці да анулявання вашых літоўскіх дакументаў”, — падкрэсліла яна.
У сваю чаргу намеснік кіраўніцы АПК Павел Латушка заявіў, што “гэтае рашэнне захоўвае важную магчымасць беларусаў свабодна перамяшчацца і камунікаваць з Еўропай”.
“Мы ўдзячныя літоўскім дэпутатам за іх прынцыповую пазіцыю. Нягледзячы на тое што Лукашэнка і яго спецслужбы робяць актыўныя дзеянні для таго, каб супрацьпаставіць беларускае і літоўскае грамадствы, сённяшняе рашэнне літоўскіх парламентарыяў дэманструе, што Літва на баку беларусаў, якія змагаюцца за дэмакратыю і свабоду”, — лічыць ён.
Літоўскі парламент падоўжыў да 2 траўня 2025 года абмежавальныя меры за ваенную агрэссію супраць Украіны, якія тычацца грамадзян Беларусі і Расіі. Папраўкі у адпаведны законапраект, якія меркавалі пазбаўленне беларусаў ДНЖ за частыя паездкі на радзіму, не былі падтрыманыя падчас некалькіх слуханняў, у тым ліку 25 красавіка.
Згодна з абноўленым дакументам, працягнецца практыка выдачы віз беларусам праз хадайніцтва МЗС. Памежнае ведамства атрымлівае права самастойна вырашаць, ці патрэбная дадатковая правяраць грамадзян Беларусі, якія ўязджаюць у краіну (не тычыцца членаў сямей грамадзян Літвы і ЕС, маракоў, міжнародных грузаперавозчыкаў, інш.). Забараняецца імпарт беларускай і расійскай сельскагаспадарчай прадукцыі і кармоў (дакладны пералік вызначыць урад).
- Выбары, Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- ГрамадстваКолькасць месцаў ва ўстановах дашкольнай адукацыі скарацілася за пяць гадоў на 11,3%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваПрадстаўнік НАН прапанаваў стварыць у Беларусі дзяржструктуру для рэгулявання штучнага інтэлектуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка, Эканоміка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка, Эканоміка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка