Лукашэнка выступіў з пагрозамі ў дачыненні да сваякоў палітэмігрантаў
25 красавіка, Позірк. На пасяджэнні Усебеларускага народнага сходу (УНС) 25 красавіка Аляксандр Лукашэнка звярнуўся да беларусаў, якія пакінулі краіну пасля выбараў 2020 года, з пагрозамі ў дачыненні да іх сваякоў.
“Не забывайце, што вы вельмі моцна шкодзіце сваім сваякам. Не забывайце, што ў вас нейкая ўласнасць ёсць тут (у Беларусі. — “Позірк”.), — раю ўжо забыцца пра гэтую ўласнасць. Але не стаўце пад удар сваіх сваякоў. Ведаеце, у што гэта можа выліцца”, — сказаў Лукашэнка.
Ён заявіў, што з’язджалі “людзі не бедныя, на добрай працы працавалі”: “Пабеглі туды. Ой, будзем багата жыць. Слухайце, хто іх возьме на працу? А там (за мяжой. — “Позірк“.) хочаце, посуд мыйце, яшчэ чагосьці. Не кожны атрымліваў працу. А што рабіць?”
Паводле яго сцвярджэння, спецслужбы заходніх краін падказалі беларускім эмігрантам, што варта рабіць: “Сказалі: “Стрэльбу бярыце, трэніруйцеся. Прыязджайце ў Беларусь, Расію і падрывайце”.
Лукашэнка перакананы, што на гэта, а таксама “інфармацыйна-псіхалагічныя аперацыі” выдзяляюцца буйныя сумы: “Мачыце прэзідэнта, дзяцей, сем’і, хто бліжэй, сілавікоў. Усё пад ударам”.
Ён назваў беларускіх эмігрантаў “здраднікамі і бандытамі, якія плануюць захоп беларускіх тэрыторый”.
З 2020 года праз пагрозу палітычнага пераследу Беларусь вымушана пакінула не менш за 300 тыс. чалавек.
Улады не спыняюць рэпрэсіі, пераследуюць сярод іншых сваякоў палітвязняў і палітыкаў, якія пакінулі Беларусь.
24 красавіка стала вядома, што ў Магілёве затрыманая Кацярына Кастусёва — дачка палітзняволенага старшыні Партыі БНФ (ліквідаваная ўладамі) Рыгора Кастусёва.
Сын Анатоля Лябедзькі, дарадцы Святланы Ціханоўскай па канстытуцыйнай рэформе і міжпарламенцкім супрацоўніцтве Арцём Лябедзька прыгавораны 24 жніўня 2023 года да 3,5 года пазбаўлення волі ва ўмовах узмоцненага рэжыму.
20 верасня 2022 года суд Цэнтральнага раёна Мінска прыгаварыў стрыечнага брата беларускага палітыка, кіраўніка Народнага антыкрызіснага ўпраўлення і намесніка кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета, былога дыпламата і чыноўніка Паўла Латушкі Анатоля Латушку да 6 гадоў пазбаўлення волі. Ён таксама аштрафаваны на 300 базавых велічынь (на той момант 9.600 рублёў).
Пераследам рэгулярна падвяргаюцца сваякі добраахвотнікаў палка Каліноўскага.
- Грамадства, ПалітыкаРэктар МДЛУ: Мы зрабілі высновы пасля 2020 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваМінздароўя справаздачылася аб датэрміновым выкананні плану па эндапратэзаванніМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- ЭканомікаБеларусь заняла шостае месца на тэрыторыі былога СССР па росце спажывецкіх цэн у студзені — кастрычніку 2024 года (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаСярод падыходаў у апазіцыйнай палітыцы становіцца бачны новы — "прымірэнне", лічыць ДракахрустМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ПалітыкаПра двух палонных байцоў палка Каліноўскага больш за два гады няма ніякіх звестак — камандзір ПККМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаУ палку Каліноўскага не ведаюць, як іх былы баец Максім Ралько апынуўся ў БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціха (дапоўнена)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- ПалітыкаКамандзір ПКК пра сітуацыю з Верамейчыкам: Некаторыя справы трэба рабіць ціхаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ПалітыкаЦіханоўская і міністр замежных спраў Канады абмеркавалі магчымасць выдачы ордэру на арышт Лукашэнкі (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка