Сахашчык пра ліст аб “акце агрэсіі”: Гаворка ішла пра абарону беларусаў і прадухіленне ваеннай эскалацыі
30 красавіка, Позірк. Ліст пра “магчымую правакацыю з атакай на беларускія аб’екты крытычнай энергетычнай інфраструктуры” быў накіраваны на “прадухіленне гэтай пагрозы”, заявіў прадстаўнік Аб’яднанага пераходнага кабінета па абароне і нацыянальнай бяспецы Валерый Сахашчык на фоне абнародавання гэтага дакумента.
“Адпаведная інфармацыя была атрыманая з афіцыйных крыніц у кампетэнтных ведамствах шэрагу заходніх краін, — адзначыў палітык у сваім тэлеграм-канале. — У сувязі з гэтым усе, хто мог быць неяк звязаны з гэтай сітуацыяй, былі апавешчаныя пра магчымыя наступствы. Мы не абвінавачвалі і не шкодзілі іміджу адрасатаў, а, наадварот, зрабілі ўсё, што ў нашых сілах, каб прадухіліць вельмі негатыўныя для іх наступствы з боку заходніх краін-партнёраў, прычым выключна ў канфідэнцыйным парадку”.
Паводле яго слоў, “гаворка ішла пра прафілактычнае прававое інфармаванне, абарону жыццяў беларусаў і прадухіленне ваеннай эскалацыі, якая выключна ў інтарэсах Расіі”.
Дэпартамент нацыянальнай бяспекі Беларусі — структура, якую ўзначальвае Сахашчык, — працягне “выконваць свае абавязкі па прадухіленні любых правакацый, здольных нанесці шкоду беларусам і граць на руку рэжымам Лукашэнкі і Пуціна”, гаворыцца ў заяве.
“Шкода нашай агульнай справе была нанесена не нашым дакументам, а асобамі, якія арганізавалі яго ўцечку ў СМІ і КДБ, а таксама дапусцілі публікацыю дакумента”, — лічыць палітык. Ён заклікаў незалежныя медыя “не публікаваць дакументы з грыфам сакрэтнасці і не правакаваць тым самым канфліктную сітуацыю ўнутры дэмакратычных сіл”.
На Усебеларускім народным сходзе 25 красавіка старшыня КДБ Іван Церцель заявіў, што спецслужба нібыта прадухіліла ўдары з тэрыторыі Літвы баявымі дронамі па аб’ектах у Мінску і наваколлях. Літоўскі сілавы блок назваў гэта дэзінфармацыяй, МЗС уручыла часоваму паверанаму ў справах Беларусі Яраславу Хмылю дыпламатычную ноту з патрабаваннем “неадкладна абвергнуць дэзінфармацыю”.
На наступны дзень тэлеканал “Белсат” паведаміў, што ў яго распараджэнні апынуўся падпісаны Сахашчыкам ліст з папярэджаннем пра “падрыхтоўку акту агрэсіі”. Палітык пацвердзіў сапраўднасць дакумента, але “вельмі прасіў яго не публікаваць” і ад далейшых каментарыяў адмовіўся.
Позна ўвечары 28 красавіка фотакопія дакумента з’явілася ў адкрытым доступе. У ім выканаўцамі патэнцыйнага нападу на энергааб’ект названа “група асоб з ліку грамадзян Рэспублікі Беларусь, якія пражываюць на тэрыторыі краін ЕС”, якая нібыта “афіляваная з адным з ваенна-патрыятычных клубаў беларускіх апазіцыйных ініцыятыў у Польшчы і Літве. Прадстаўнікі абедзвюх згаданых у лісце структур абверглі дачыненне да такіх планаў.
- Грамадства
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія восем тыдняў колькасць спробаў парушэння мяжы з беларускага бокуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў ПольшчыМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаАмаль чвэрць мільёна беларусаў звярнуліся па дазвол на знаходжанне ў Польшчы (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 20 снежня 2024 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Палітыка
- Палітыка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Эканоміка
- Палітыка, Эканоміка
- Выбары, Палітыка
- Грамадства
- Эканоміка
- ЭканомікаІнвестыцыі ў асноўны капітал за 11 месяцаў 2024 года выраслі на 23,7% (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства