Масква праз Рассупрацоўніцтва распаўсюджвае ўплыў на ўсю Беларусь, лічыць Латушка
2 траўня, Позірк. Рэальная мэта Рассупрацоўніцтва заключаецца ў захопе краін з іх наступным уключэннем у склад Расіі, такое меркаванне выказаў намеснік кіраўніцы Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка.
У апублікаваным 2 траўня відэазвароце палітык назваў гэтае ведамства адным з афіцыйных інструментаў расійскай “мяккай сілы”. Паводле яго слоў, Рассупрацоўніцтва (поўная назва — Федэральнае агенцтва па справах СНД, суайчыннікаў, якія пражываюць за мяжой, і па міжнародным гуманітарным супрацоўніцтве) было створанае для рэалізацыі палітыкі РФ праз укараненне ідэй “русского мира” (“рускага свету”) за мяжой, у тым ліку ў Беларусі.
Яно ж з’яўляецца “галоўным маторам па прасоўванні гібрыднага ўплыву Крамля”. “На працягу многіх гадоў Рассупрацоўніцтва дзейнічае як парасонавая арганізацыя для сеткі расійскіх агентаў уплыву, а таксама фінансуе розныя праекты публічнай дыпламатыі і прапаганды, кансалідуючы дзейнасць прарасійскіх гульцоў і распаўсюджваючы крамлёўскія наратывы”, — патлумачыў Латушка.
Дзейнасць Рассупрацоўніцтва, сказаў палітык, многія краіны лічаць небяспечнай, такой, якая стварае пагрозу нацыянальным інтарэсам і бяспецы.
Дзейнічаючы праз Рассупрацоўніцтва ў Беларусі, расійскія ўлады пад выглядам супрацы “ажыццяўляюць банальны захоп пад сваё кіраўніцтва” і распаўсюджваюць уплыў на ўсю краіну. Спекулюючы на тэме бяспекі, яны “ўцягнулі Беларусь у вайну супраць Украіны і стварылі рэальную пагрозу жыццю ўсяму насельніцтву”. Спекуляцыямі на тэме суверэнітэту яны “пазбаўляюць Беларусь элементарнай дзяржаўнай самастойнасці”, адзначыў Латушка.
Аляксандр Лукашэнка са сваімі набліжанымі гэтаму садзейнічае, прычым робіць гэта, перакананы намеснік кіраўніцы АПК, “толькі дзеля захавання ўласнай улады”.
“Нелегітымныя ўлады Беларусі даюць карт-бланш “рускім дамам” (альтэрнатыўная назва Расійскіх цэнтраў навукі і культуры, РЦНК. — “Позірк”.), у процівагу якім ім няма чаго прапанаваць, — сказаў ён. — Пакуль прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці Беларусі рэпрэсуюць і заганяюць у падполле, любая актыўнасць пагражае ім турмой, прарасійскія дзеячы маюць невычэрпную паводле мясцовых мерак фінансавую падтрымку Рассупрацоўніцтва”.
2 красавіка ў Гродне адкрыўся чацвёрты ў Беларусі РЦНК. Раней яны з’явіліся ў Мінску, Брэсце і Гомелі. У шэрагу краін гэтыя цэнтры дзейнічаюць як прадстаўніцтвы Рассупрацоўніцтва, дэкларуючы сваёй мэтай прасоўванне рускай мовы, навукі і культуры.
Сваёй місіяй Рассупрацоўніцтва, якое працуе ў 62 краінах (73 прадстаўніцтвы), называе “ўзмацненне гуманітарнага ўплыву Расіі ў свеце”. У рэальнасці ж яго аддзяленні займаюцца прапагандай палітыкі Крамля і сярод іншага распаўсюдам наратываў, якія апраўдваюць агрэсію ва Украіне.
Рассупрацоўніцтва было партнёрам фотавыставы пра “злачынствы кіеўскага рэжыму”, якая сёлета ў студзені адкрылася ў мінскім філіяле Расійскага дзяржаўнага сацыяльнага ўніверсітэта.
Паводле даных праваабарончай арганізацыі Lawtrend, за перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш як 1.601 некамерцыйная арганізацыя. У іх ліку нацыянальна арыентаваныя аб’яднанні — Таварыства беларускай мовы імя Францішка Скарыны, Беларускі ПЭН-цэнтр, Саюз беларускіх пісьменнікаў ды інш.
- Выбары, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаЛітва зафіксавала рэкордную за апошнія 16 месяцаў колькасць спробаў незаконнага пераходу на сваю тэрыторыю з БеларусіМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваВАК выкарыстоўвае праграмы для распазнання створанага ШІ тэкстуМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства, Палітыка
- ГрамадстваЗа год колькасць адсеяных ВАК навуковых работ вырасла на 30%Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства
- ГрамадстваКолькасць атрымальнікаў навуковай ступені ў 2024 годзе вырасла на 3,5% — даныя ВАК (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Эканоміка
- ЭканомікаУ 2024 годзе Беларусь набыла за мяжой тавараў на 5,4 млрд долараў больш, чым прадала (падрабязна)Матэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, ПалітыкаЦіханоўская сустрэнецца з прэм'ерам, спікерам парламента, кіраўніком МЗС АлбанііМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Эканоміка
- Грамадства
- Палітыка
- Грамадства, ПалітыкаХроніка палітычных рэпрэсій за 4 лютага 2025 годаМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Грамадства
- Грамадства, Палітыка
- Грамадства, Палітыка
- Палітыка
- Палітыка
- ЭканомікаКолькасць нанятых на дадаткова ўведзеныя працоўныя месцы за пяць гадоў зменшылася амаль удваяМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+
- Палітыка
- Палітыка
- ГрамадстваПаводле хадайніцтва пракуратур суды сістэматычна выносяць рашэнні аб абмежаванні дзеяздольнасці грамадзянМатэрыял даступны толькі падпісчыкам ПОЗІРК+